Заява БНМС “РАДА” з нагоды абмежавання права на свабоду перамяшчэння

Заява БНМС “РАДА” з нагоды абмежавання права на свабоду перамяшчэння

Мы, саюз трыццаці пяці дэмакратычных моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай.

18 красавіка 2023 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынялі ў другім чытанні праект закону, згодна з якім КДБ атрымаў права забараняць выезд з краіны фізічным асобам “у інтарэсах нацыянальнай бяспекі”.

Такое пашырэнне паўнамоцтваў КДБ выклікае моцную занепакоенасць і несуразмерна абмяжоўвае права на свабоду перамяшчэння. Пры гэтым няма ніякай інфармацыі адносна крытэраў, згодна з якімі грамадзяне патрапяць пад абмежаванні і на якіх падставах. Улічваючы практыку рэпрэсій з боку КДБ у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, мы ўпэўнены, што гэты механізм будзе выкарыстоўвацца ў рэпрэсіўных мэтах. 

Мы таксама адзначаем, што такое абмежаванне парушае права Беларусаў на свабоду перамяшчэнія, гарантаванае артыкулам 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэтае рашэнне, на наш погляд, – яшчэ адзін спосаб друку і запалохвання Беларусаў, а таксама спроба утрымаць у стране маладых мужчын – патэнцыйных прызыўнікоў, якіх Лукашэнка можа выкарыстовываць для падтрымкі Рассейскай агрэссіі ва Украіне.

Асобна адзначым, што магчымасць выязджаць з краіны для атрымання адукацыі, працы і падарожжаў мае вырашальнае значэнне для развіцця маладых людзей. Мы ўпэўнены, што моладзь Беларусі заслугоўвае права на свабоду перамяшчэння дзеля адукацыі, працы і падарожжаў, і мы будзем працягваць змагацца за яе правы і свабоды.


У сувязі з гэтым, мы:

  • Рашуча асуджаем прыняццё дадзенага законапраекта.
  • Заклікаем міжнародныя зацікаўленыя бакі, у тым ліку Еўрапейскі Саюз і Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, асудзіць гэты законапраект і аказаць ціск на беларускі ўрад з мэтай скасавання ўведзеных абмежаванняў.
  • Заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць моладзь Беларусі і аказаць ціск на ўрад з мэтай прымусіць яго паважаць правы чалавека і вяршэнства закону. 
  • Заклікаем Еўрапейскі Звяз працягваць свае намаганні па падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку шляхам аказання фінансавай і тэхнічнай дапамогі грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ.