АКТЫВУЙСЯ 2.0. Анлайн-праграма пра актыўны грамадзянскі ўдзел

АКТЫВУЙСЯ 2.0. Анлайн-праграма пра актыўны грамадзянскі ўдзел

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” ў партнёрстве са шведскай парасонавай НДА ForumCiv і цэнтрам праблем дзіцячага развіцця Леванія аб’яўляюць набор на летнюю адукацыйную анлайн-праграму пра актыўны грамадзянскі ўдзел.

Што будзе?

Праграма курса складаецца з практыка-арыентаваных заняткаў, падчас якіх вы:

  • навучыцеся аналізаваць навакольную сітуацыю і выяўляць існуючыя праблемы;
  • папрактыкуецеся ў апісанні праблемных сітуацый, пастаноўцы мэт для дасягнення неабходных зменаў;
  • даведаецеся пра спосабы дасягнення зменаў на розных узроўнях: мясцовым, нацыянальным, міжнародным;
  • пазнаёміцеся з рэальнымі прыкладамі грамадскіх кампаній і зможаце паразмаўляць з іх прадстаўнікамі_ніцамі;
  • распрацуеце план рэалізацыі сваёй дзейнасці, накіраванай на змену, і атрымаеце каментары ад экспертаў_ак;
  • сустрэнецеся з патэнцыйнымі партнёрамі_камі ў рэалізацыі вашых ідэй.

Дадаткова ўдзельнікі_цы, якія паспяхова пройдуць праграму, змогуць атрымаць ментарскую падтрымку па дэталізацыі плана сваёй дзейнасці і пачатку яго рэалізацыі.

Для каго?

Дадзены курс будзе карысным як для тых, хто пачынае свой шлях у грамадзянскай дзейнасці ці задумваецца пра яго, так і для ўжо дзейных актывістаў_ак, якія хочуць палепшыць і пашырыць сваю дзейнасць:

  • індывідуальныя актывісты_кі;
  • прадстаўнікі_ніцы мясцовых супольнасцяў, ініцыятыў і арганізацый;
  • прадстаўнікі_ніцы розных дыскрымінуемых груп;
  • беларусы_кі, якія жадаюць унесці свой унёсак у змены грамадства да лепшага.

Фармат і працягласць

Курс пройдзе з 7 чэрвеня 2023 па 2 жніўня 2023 года.

Заняткі будуць праводзіцца анлайн у Zoom кожны чацвер у 18:30 (па Мінску). Працягласць заняткаў 1,5 – 2 гадзіны.

Для некаторых заняткаў патрабуецца ўзаемадзеянне з дадатковымі анлайн-прыладамі, таму лепш прымаць удзел з камп’ютара.

Усяго будзе 9 (дзевяць) абавязковых заняткаў. Паміж імі будуць арганізаваны дадатковыя тэматычныя сустрэчы.

Удзел

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку па спасылцы

Дэдлайн прыёму заявак – 28 траўня 2023 уключна. Колькасць месцаў для ўдзелу ў курсе абмежаваная!

Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 2 чэрвеня 2023 года.


Гэты курс быў падрыхтаваны пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Змест дадзенага курса з’яўляецца выключнай адказнасцю RADA, ForumCiv і Levanie, і ні пры якіх абставінах не можа разглядацца як адлюстраванне пазіцыі Еўрапейскага Саюза.