Навошта быць шчаслівай, калі ты можаш быць нармальнай?*
Ты павінна перастаць хадзіць на спатканні, як толькі знойдзеш партнёра. Ты павінна скончыць універсітэт, а пасля працаваць. Ты павінна спачатку пацалавацца і толькі пасля заняцца сэксам. Ты павінна імкнуцца нарадзіць да 30. Ты павінна пераехаць у іншую краіну, калі твайму партнёру прапануюць там працу. Ты павінна, павінна, павінна…
А што, калі ўсё гэта — не твае абавязкі, а твае магчымасці?
На варкшопе з міні-лекцыяй ад Вікі Біран ты зможаш паразважаць, з чаго складаецца (свядомы) выбар жыццёвых сцежак і хто жадае на яго паўплываць, парэфлексуеш пра свой стыль сяброўства і сэксуальнасці, абмяркуеш, што такое “сетка бяпекі” і як яна дапамагае быць шчаслівай.
Віка Біран — даследніца культуры, калумністка, менеджарка праектаў пра ЛГБТК+, фемінізм і журналістыку — і трошачкі актывістка.
*Назва аўтабіяграфічнага рамана брытанскай пісьменніцы Джанэт Уінтэрсан