БДУ – месца несвабоды!
Юрфак БДУ апублікаваў «пакаянае відэа» са студэнтам: за такое ёсць рэальны артыкул.
24 траўня ў афіцыйным інстаграм-акаўнце юрфака БДУ было апублікавана відэа са студэнтам на манер ГУБАЗІКа.
У ім студэнт-трэцякурснік на фоне эмблемы БДУ і выявы Феміды выбачаецца перад адміністрацыяй факультэта і БРСМ.
«Я, студэнт трэцяга курса БДУ, дазваляў сабе распаўсюджваць звесткі, якія дыскрэдытавалі адміністрацыю юрыдычнага факультэта, а таксама звесткі, якія ганьбяць БРСМ юрыдычнага факультэта. Сваю віну цалкам прызнаю, каюся. На аснове сваіх памылак рэкамендую моладзі пільна сачыць, што, каму, дзе і ў якой сітуацыі яны гавораць, а таксама працаваць на карысць сваёй краіны», — агучвае ў відэа студэнт тэкст, які, відавочна, яго прымусілі сказаць.
На сторыз з відэа былі адзначаны тры арганізацыі: БРСМ факультэта, прафбюро і Студэнцкі саюз факультэта.
Гэта выклікала рэакцыю прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці:
Обратите внимание, (и это самое страшное), что делают это молодежные организации факультета. Не гупоп, не кгбшники, а молодёжные организации факультета , которые даже не стесняются ставить свои теги: студ. союз юрфака, студенческий профсоюз и брсм. У ребят – будущих юристов даже не хватает соображалки, чтобы понять , что это все – доказательства, которые фиксируются. В комсомольском запале так хочется отметиться: мы насрали и написали гордо: это сделали мы!
Юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта Кацярына Дэйкала
Пазней у акаўнце юрфака БДУ зʼявілася новае відэа з тым жа студэнтам. Ён зноў выбачаецца і гэтым разам просіць больш не турбаваць яго і яго факультэт. Гэты зварот ён накіраваў «збеглай апазіцыі» і «некампетэнтным праваабаронцам».
Прымус і пакаранне студэнта ўдзелам у «пакаяльным відэа» не толькі абмяжоўваюць яго права на свабоднае выказванне сваіх думак і меркаванняў, але і зневажаюць яго годнасць і самастойнасць. Такія дзеянні супярэчаць прынцыпам справядлівасці, спагады і павагі, якімі павінны кіравацца навучальныя ўстановы. Падобныя метады шырока выкарыстоўваюцца беларускай міліцыяй у дачыненні да асобаў, якія здзейснілі злачынствы супраць дзеючага палітычнага рэжыму, і на гэтым прыкладзе мы бачым, наколькі глыбока прасякла дзяржаўная ідэалогія і пераслед палітычных апанентаў Акадэмію.
Мы папрасілі адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну пракаментаваць “пакаяльнае” відэа са студэнтам.
Памятайце, маўчанне — яд! Вы маеце права спытаць і ведаць, што гэта ўвогу было і хто ў БДУ парушае правы чалавека! Па спасылцы — чат-бот БДУ, куды мы заклікаем вас пісаць з пытаннямі да адміністрацыі (калі гэта для вас бяспечна).