Моладзевы Эканамічны Кэмп!
Моладзевы Блок і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашаюць на Моладзевы Эканамічны Кэмп! Дэдлайн ужо 19 чэрвеня.
Гэта 5-дзённы афлайн івэнт у Літве з лепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі ў сферах эканомікі, палітыкі і прадпрымальніцтва. Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць тэарытычныя і практычныя веды для распрацоўкі і рэалізацыі ўласных праектаў.
Мы шукаем актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак, выпускнікоў і выпускніц незалежна ад месца навучання і актуальнага пражывання, якіх турбуе эканамічнае адраджэнне Беларусі. Калі вы гатовы актыўна працаваць над зменамі для Беларусі, то Кэмп – добры старт!
Моладзевы Эканамічны Кэмп гэта івэнт для студэнцтва і моладзі, каб уцягнуцца ў актывісцкае кам’юніці і стварыць свае праекты пра важную сферу — эканоміку, з якой вынікае і палітычнае, і грамадскае і сацыяльнае жыццё беларусаў. Мы бачым, што эканамічныя пытанні цікавяць моладзь, але пра гэта няма публічнай дыскусіі, моладзевага погляду.
Удзел бясплатны. Мы пакрываем транспартня выдаткі, пражыванне, харчаванне і прапануем візавую падтрымку для ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Удзельнікі і ўдзельніцы навучацца праектнай дзейнасці на карысць грамадства. Яны патрапяць у добрае актывістскае кам’юніці і распачнуць новыя праекты ў камандах з ментарскай падтрымкай ад арганізатараў.
Даты: 31 жніўня – 4 верасня 2023 года.
Пра вынікі адбору паведамім з 20 да 23 чэрвеня.
Мы рыхтуем насычаную праграму: свабода прадпрымальніцтва, дэцэнтралізаваныя фінансы, падыходы да рэфармавання беларускай эканомікі, выхады з крызісу, эканамічныя профіты ад Еўраінтэграцыі, уплыў дзяржавы на эканоміку. Залятайце, будзе бомба!
Пытанні [email protected] або ў тг-бот @zbsunion_bot з пазнакай «Моладзевы Эканамічны Кэмп».