Больш, чым проста праца
Мы пачыталі на «Солі» пераклад пра новую генерацыю медыйшчыкаў_чыц: «Вкалывать, как миллениалы, они не готовы». А пасля яшчэ і артыкул на сайце “Прэс-клуб Беларусь” пра маладых медыйшчыкаў_чыц з беларускіх незалежных медыя. Неканфліктныя. Праца – у тройцы прыярытэтаў. Не гатовыя яе лёгка мяняць. Жадаюць развівацца і дапамагаць беларусам_кам.
Нам стала цікава даведацца, што за моладзь працуе ў беларускіх некамерцыйных арганізацыях і ініцыятывах. Ніжэй вы знойдзеце адказы 18 моладзевых працаўнікоў_ніц.
Важна! Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” супраць любых формаў дыскрымінацыі, у тым ліку эйджызму. Нам важна чуць меркаванні моладзі і рабіць іх голас гучным.
Ці заўважаеце, што вы вылучаецеся ў камандзе з-за вашага ўзросту?
77,8% рэспандэнтаў_ак адказалі, што не, 22,2% – пагадзіліся. Далей прыклады:
– Гэта асабліва відавочна, калі патрабуецца афлайн-камунікацыя з незнаёмымі людзьмі. Маладыя калегі і каляжанкі адчуваюць дыскамфорт, калі патрэбна тэлефанаваць ці сустракацца з людзьмі, асабліва ва ўзросце. Заўважыў, што менш упэўненасці ў фінансавых пытаннях, пытаннях лагістыкі і пры планаванні часовых затрат. Словам, калі патрабуецца практычны вопыт у бытавых момантах.
– Напрыклад, я не лічу, што зарабляць нармальныя грошы ў грамадскім сектары – гэта кепска. Я маю шмат унікальных кампетэнцый, я добра працую сваю работу і хачу жыць як нармальны чалавек, а не сашкрабаць ганарары манеткамі. Бо працаваць (нават у НДА) варта для таго, каб жыць! А не наадварот.
Яшчэ шмат момантаў, дзе завязаны сэксізм, эйджызм і іншыя фактары (не)прыняцця – я часта заўважаю, што больш дарослым калегам і каляжанкам цяжка прымаць іншых, яны ўсё яшчэ цягнуцца да канвенцыйных нормаў”.
– Я амаль самы стары ў арганізацыі зараз. І проста бачу розніцу ў поглядаў на усё вакол з-за недахопу вопыта ў больш маладых актывіста_к.
– Размеркаванне адказнасці, прадстаўленне справаздач. Напрыклад, у момант, калі прымалася стратэгічна важнае рашэнне для развіцця і прасоўвання праекту, мая аргументаваная і ўзважаная прапанова была адхілена з заўвагай “У мяне досведу болей, я лепей ведаю, як гэта працуе” (што, на жаль, не спрацавала для праекту).
Ці можна сказаць, што больш сталыя калегі «ўкалываюць» больш за вас?
77,8% рэспандэнтаў_ак пагадзіліся з гэтым і 22,2% – не.
– Я бы сказаў, што больш сталыя нават меней укалываюць, бо ў іх шмат сайд-праектаў, нейкая камерцыйная праца, таму іх уклад меней, чым у маладых.
– Дакладна не. Часта нават наадварот, бо больш дарослыя калегі лічуць, што маладзейшыя маюць больш часу/сіл/энергіі і даюць шмат работы, часам вельмі тэхнічнай, якая забірае шмат часу і сіл.
– В тех проектах и инициативах, в которых я работаю, у всех есть свои роли и обязанности, которые все выполняют.
– У нас уваход у арганізацыю даволі нізкі, таму так выходзіць, што больш сталыя актывіст_кі больш працуюць, бо увайшлі раней і набраліся больш вопыта. Але гэта не значыць, што больш маладыя мала працуюць. Гэта больш звязана з індывідуальнай матывацыяй.
– Часто думаю, что менеджер не очень справляется с делегированием задач на меня, и берет работу их моего круга обязанностей на себя, потому что “так быстрее и проще”. И при этом все время жалуется на то, как он много работает и устает.
– Часам сталейшыя калегі_жанкі проста іначай размяркоўваюць задачы па часе (думаю, гэта залежыць і ад псіхічных асаблівасцяў чалавеку і падыхожу да размеркавання працы, а таксама з тым, ці ёсць у мяне ды калег_жанак дадатковыя праекты, задачы з якіх мы прыарэтызуем).
Ці былі ў вас канфлікты з больш сталымі калегамі_жанкамі?
61,1% рэспандэнтаў_ак адказалі, што не, а ў 38,9% рэспандэнтаў_ак канфлікты былі. Далей прыклады:
– Выкарыстанне маіх рэсурсаў у праекце звыш абумоўленых, перадача адказнасці і дадатковых працоўных задач без абмеркавання гэтага са мной, успрыманне мяне як валанцёркі.
– Не празрыстая камунікацыя і праца.
– Нарушение личных границ.
– В основном это были споры вокруг того, что я пробую отстаивать свои рабочие границы и не перерабатывать, а это игнорировали и валили на меня больше задач.
– Розныя падыходы да работы ды мэнэджмэнту, часам грэбаванне меркаваннем ці жаданне перакласці больш задач, адсутнасць прамой камунікацыі.
А вы гатовыя лёгка змяніць працу?
77,8% – не гатовыя. 22,2% адказалі, што лёгка гэта зробяць. Далей – цытаты:
– Легка, таму што я намераны змяніць працу, у якой маю досвед і кампетэнцыі на працу ў НДА. У мяне адваротная сітуацыя атрымліваецца.
– У камерцыю ўхадзіць не хачу, бо гэта будзе праца, каб мець час і грошы на некамерцыйную працу. Змяняць НДА пакуль не бачу перспектыўных месцаў, дзе буду сябе лепш адчуваць.
– Мне складана знаёміцца з новымі людзімі для нейкай доўгай супрацы.
– Знаходзячыся ў эміграцыі, магчымасцей для пошука іншай працы не так шмат. Я не валодаю мовай краіны, у якой жыву, таму, напэўна, праца ў беларускай арганізацыі – гэта адзіная опцыя.
– Лёгка не гатова, бо ў НДА вельмі часта работа – гэта больш, чым проста работа. Туды дадаюцца каштоўнасныя базісы, шмат персанальных кантактаў і сыход з работы прыроўніваецца да здрады.
– Няма часу нават на здароўе.
– Я очень долго шла к работе активисткой и не представляю себя на другом месте. В офисе, с начальником, занимаясь работой, которая ничего не меняет в мире, от этого мне становится тошно.
– Калі нешта не падабаецца (напрыклад, праца), то не люблю трываць нязручнасці і марнаваць час на тое, што дастаўляе дыскамфорт.
– Я работаю на нескольких проектах и готова включаться в новые, если мне это интересно.
– Бо стараюся не чапляцца за працу. Калі яна перастае адпавядаць маім каштоўнасцям ці прыярытэтам, то я сыходжу.
– Падаецца, што пасля мяне няма чалавека, які б мог заняць маю пасаду. Таму шукаю намесніка. Але разумею, што гатовы для выкліка ў бОльшай арганізацыі з бОльшымі рэсурсамі.
– У мяне довольно узкий опыт, связанный исключительно с некоммерческими проектами, поэтому страшно, что больше никуда не возьмут + не хочу уходить в коммерцию. Плюс пока нет хорошего английского, что часто препятствует перейти куда бы то ни было. Сейчас учу, когда подтяну на приличный уровень, попробую уйти из беларуских ОГО в европейские, потому что в беларуских часто мало платят и много работы на износ. Не думаю, что это хорошее отношение, особенно когда это организации, которые за права человека и вот это все.
– Потому что я люблю свою работу и не хочу ее менять.
– Складана, па-першае, праз каштоўнасны выбар працы; па-другое, нягледзячы на вопыт ды веды, змена працы крыху пужае, бо ўсё яшчэ адчуваю несур’ёзнае стаўленне да сябе (як у камунікацыі, так і ў супрацы) ды неабходнасць падцвярджаць сваю экспертнасць, а не працаваць адпаведна ёй.
На якім месцы для вас вашае ментальнае здароўе?
Сярод тых, хто дакладна назваў_ла лічбу – 45% адказалі, што на першым, 43% – на першым ці дргуім, а для 12% на трэцім. Вось цытаты:
– На першым. Таму што я ведаю пра свае ментальныя праблемы і займаюся з псіхатэрапеўткай ужо 2 гады. Я стараюся ставіць сваё ментальнае здароўе на першае месца, бо ведаю як шмат сіл, часу і грошай трэба, каб дапамагчы сабе ў такой сітуацыі.
– На першым. Важнае, таму што я звыклы бачыць на перспектыву. Стан ініцыятыўных ці маладых калег таксама важны. Стан іншых удзельнікаў і удзельніц менш важны, таму што частка людзей мае часовы стан удзелу. С кропкі бачання эфектыўнасці праекта, псіхалагічны стан такіх удзельнікаў не важны – яны заўседы паспеюць “адыйсці”.
– Хачу яго ставіць на галоўныя пазіцыі, але не заўсёды атрымліваецца і часамі не берагу яго. Без яго немагчыма працаваць на поўную моц, а таксама камусці дапамагаць, калі сам(а) у дрэнным стане.
– На першым. Праца ў НДА часткова або поўнасцю валантэрская, калі будзе непрыемна, цяжка ментальна працаваць, то зачым яно ўвогуле трэба? Толькі на калектыве-коціках, мэтавай аўдыторыі класнай і экалагічнасці сферы трымаюсь.
– У цэлым – на заўважным, але калі маё асабістае, то можна і не заўсёды на яго звярнуць увагу. Таму што мэты і змены, якія каманда жадае дасягнуць, для мяне важней.
– Ментальнае здароўе для мяне вельмі важнае, як на працы, так і ў жыцці. На жаль, зараз не так шмат часу ім займацца.
– Важнае, але яго цяжка падтрымліваць ва ўмовах, у якім працуе НДА сектар.
– Ох, трэцье? Ведаю яго каштоўнасць і наступствы, калі за ім не даглядаць.
– Пожалуй, в депрессии я не смогу ни работать ни жить, а я склонна к депрессивным эпизодам.
– На першым, разам з фізічным. Ментальнае здароўе ўплывае на ўсе астатнія элементы жыцця.
– На втором. Я уже боролась с выгоранием и стараюсь сделать так, чтобы больше этого не случилось.
– Другое. Бо без менталачкі нармальна працаваць не змагу.
– Я намагаюся на працаваць вельмі шмат (я больш адпачываю, чым працую) і не займацца таскамі, якія мне не падабаюцца. Усё гэта робіцца, каб не выгарэць. Я хачу быць эфектыўным на сваёй пасадзе, бо думаю, што больш ніхто не зможа займацца тымі таскамі, якімі займаюся я.
– Конечно, важное, даже не знаю, как ответить. Это же здоровье, с нездоровой менталкой далеко не уедешь.
– Не хочется, чтобы случилось выгорание у кого-то из команды.
– Нашая праца зараз увесь час звязана з сэнсітыўнымі ды складанымі тэмамі, таму падтрыманне свайго ментальнага здароўя напрамую звязана з магчымасцю працягваць гэтую працу.
– У залежнасці ад тэрміновасці задач магу крыху пасунуць ментальнае здароўе.
На якім месцы для вас праца?
76,9% – адказалі, што праца для іх на першым месцы. А ў 23,1% – на 3 ці 4! Пачытайце цытаты:
– Праца ў НДА зараз як лекі, бо гэта шанец паўплываць на сябе і наваколле.
– На першым месцы. Зараз складана працаваць, рэзультаты не бачныя, прастора для манёўра звужана, актывісты адвальваюцца, трэ тушыць пажары.
– На першым, бо знаходзячыся ў эміграцыі вельмі трымаешся за працу і хвалюешся, што можаш яе згубіць.
– Нажаль, бо я ў эміграцыі і мне варта шмат работаць проста каб жыць! Праз некалькі месяцаў планую знізіць на некалькі пазіцый, падняўшы наверх здароўе і самаразвіццё (вучобу).
– Одно из первых мест, тк благодаря ей я чувствую себя полезной, могу реализовать свой потенциал и она меня кормит.
– Унізе прыярытэтаў, уся праца часовая, гэта проста частка жыцця.
– На першым. Адукацыя не забірае ў мяне шмат часу. а у працы мне падабаецца супраца з іншымі актывіст_амі і існуе шмат цікавых таскаў, якімі я займаюся. яны падвышаюць мой прафесійны ўзровень.
– На первом, работаю очень много на трех проектах одновременно. Но хотелось бы больше заниматься личной жизнью. Два из трех проектов – для денег, не могу от них отказаться, хотя отказалась бы, если бы не было финансовых потребностей.
– Вядучы некалькі праектаў, у тым ліку валанцёрскіх, прыярытызацыя перыядычна ранжуецца. найбольш сталая праца, тым не менш, часцей за ўсё стаіць на першым месцы сярод іх. бо ў ёй я адчуваю сваю найбольшую экспертнасць, адказнасць ды запыты.
Што для вас галоўнае ў працы ў сферы НДА?
– Магчымасць дапамагаць людзям, якія сутыкаюцца з несправядлівасцю і дыскрымінацыяй ў грамадстве, магчымасць адчуваць сябе карыснай і адчуваць, што я ўплываю на сітуацыю ў грамадстве, заробак, падобныя каштоўнасці з калегамі і калежанкамі, сястрынства і ўзаемапавага, нетаксічная камунікацыя і адчуванне бяспекі.
– Магчымасць быць карысным і дапамагаць больш ініцыятыўным калегам ці калежанкам.
– Магчымасць самарэалізацыі, знаходжанне ў адным наваколле з аднадумцамі, магчымацсь уплываць на грамадства.
– Магчымасць дапамагаць, нефармальныя падыходы, гарызантальнасць і экалагічнасць камунікацыі. Крэтыў і неманатоннасць, пачуццё быццам адкрываеш Марс ад кожнай задачы, уласная самарэалізацыя ад нейкага джуна да дырэктара адначасова гэта і праца “ручкамі” і мэнеджмент і добрае стаўленне адзін да аднаго.
– Праца ў сферы НДА мне складана назваць працай, бо я б гэта ўсё адно рабіла, таму звычайна я яшчэ арыентуюся на заробак, каб можна было пражыць.
– Магчымасць самарэалізацыі, магчымасць дапамагаць, магчымасць працаваць у коле беларусаў, знаходзячыся за мяжой.
– Дапамога людзям, рабіць штосьці сапраўды важнае і ўплывовае.
– Змены і дапамога людям.
– Свобода. Я сама выбираю сферу, сама пишу проект на любой размах, сама выбираю с кем работать, а с кем нет, выбираю для кого работать.
– Адсутнасць абмежаванняў, камфортны калектыў, разнастайнасць задач.
– Возможность помочь людям, заработок, возможность делать классные проекты.
– Самарэалізацыя, наяўнасць мэты ці ідэі (маёй асабістай).
– Магчымасць самасцвярджацца падчас працы, разумея, што ты робіш больш за астатніх. Таксама разглядаю працу ў НДА, як магчымасць для прафесійнага роста і вывучэння новых навыкаў, якія дапамогуць мне ў будучыне ў іншых арганізацыях.
– Мне очень сложно в коммерческих проектах, чувствую себя так, будто трачу время на ерунду, когда вокруг мир горит. Я не очень рада той капиталистической системе неравенства, в которой мы живем, поэтому единственным выходом для себя вижу работать в ОГО. Если бы мне не нужно было думать про деньги, то я бы работала, может быть, на других некоммерческих проектах или создавала свои, но все равно занималась бы примерно тем же (только без тревоги про выживание)
Ну и банально себя чувствую лучше, когда помогают другим людям. ОГО – это всегда напрямую или косвенно про помощь тем, кому она нужна.
Часто думаю, что лучше бы сразу шла в айтишку зарабатывать и жила бы припеваючи, но понимаю, что на самом деле была бы там несчастна.
– Возможность самореализации, делать то, что важно и соотносится с моими ценностями.
– Магчымасць змяняць/уплываць на сферы, якія патрабуюць зменаў, магчымасць дапамагаць, з нядаўняга часу разглядаю дзейнасць у гэтай сферы як магчымасць далейшага развіцця ды самарэалізацыі.
«Пытаннечкі» да калег_жанак
– Шмат разоў узнікалі пытанні: як можна “выгараць” і “дэпрэсаваць” калі цябе толькі 19-20 гадоў і ты прайшоў/прайшла толькі 2-3 праекта? Чаму для захавання “менталкі” патрабуюцца таблеткі, псіхолаг, матывацыйныя сесіі і бальнічная? Ці есць разуменне балансу ў жыцці?
– Наколькі нас яшчэ хопіць?
– Чаму мы не адносімся адзін да адного больш дэлікатна (улічваючы, што мы усе вельмі пастрадалі ад рэпрэссій, вымушанай эміграцыі і г.д.)?
– Чаму вы думаеце, што маладыя людзі здольныя выключна да тэхнічнай работы? Маладыя людзі – гэта пра крэатыў, пра свежыя рашэнні і актуальныя ідэі, а не толькі пра пераносіць даныя з аркуша паперы да эксэль таблічкі.
– Калі не актывізм, то куды?
– Неужели так сложно прийти на звонок? Или написать, что не придёте?? Это к вопросам о депрессивных эпизодах у активисток-коллежанок.
– Навошта вы робіце тое, што вам не падабаецца? Ці разумееце вы, што робіце абы зрабіць, а не каб прынесці нейкую карысць.
– Чаму людзі гатовы далучацца да ініцыятыў, але калі далучаюцца, нічога не робяць і проста існуюць.
– Якога ўзросту мне трэба дасягнуць, каб маё меркаванне ўспрымалася на роўным узроўні?