Сайт і сацсеткі «РАДА» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі!
Сёння мы даведаліся, што 4 ліпеня 2023 года Суд Чыгуначнага раёна г. Гомеля прызнанаў наш сайт, акаўнты ў Instagram, Facebook, VK, YouTube і Linkedin экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Што тут казаць, зараз гэта ўспрымаецца як прызнанне заслуг. І шчыра скажам – мы сапраўды шмат працавалі, каб атрымаць гэта званне. Мы не спынілі нашу працу пасля ліквідацыі ў 2006 годзе, пасля рэпрэсій 2020 году, пасля палітычна матываваных ліквідацый арганізацый у 2021 годзе. Мы не спынімся і зараз!
Самае галоўнае:
Просім узважваць рызыкі за падпіску на нашыя сацсеткі – выконвайце правілы бяспекі.
- Калі вы ў Беларусі – працягвайце сачыць за навінамі, але не стаўце лайкі і не дзяліцеся публікацыямі публічна.
- Калі вы не ў Беларусі, дзяліцеся нашымі матэрыяламі і публікацыямі, каб больш людзей даведалася пра “РАДА” – гэта будзе самай лепшай падтрымкай для нас зараз!
Нашы сацсеткі
А вось пра Twitter забыліся – ён у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не ўнесены.