Кансультацыйная група “Беларусь — Еўрапейскі Саюз”
Стварэнне Кансультацыйнай групы “Беларусь — Еўрапейскі Саюз”, узмацненне падтрымкі Беларусі, спецпрадстаўнік_ца ЕС па Беларусі: як прайшоў візіт у Брусэль?
27-29 чэрвеня ў Брусэлі прайшла першая сустрэчы Кансультацыйнай групы Еўрапейскага саюза з прадстаўнікамі_цамі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл.
Прадстаўніца БНМС “РАДА” і чаліня Кансультацыйнай групы, Марго Ворыхава, падзялілася ўражаннямі.
— Падчас першай сустрэчы ў Бруселі мы паднялі пытанні адносна пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і тое, якія праблемы хвалююць беларусаў_ак за мяжой: умовы для палітычных зняволеных і іх сем’яў, складанасці з удзелам ці сама наяўнасць праграм мабільнасці, візавае пытанне, а таксама праблемы з легалізацыяй у краінах ЕС.
Што было зроблена падчас візіту:
- Створана Кансультацыйная група “Беларусь – Еўрапейскі Саюз” і праведзена першая сустрэча з удзелам членаў_ак Каардынацыйнай рады, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў_ніц беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-асацыяцый. Яны абмеркавалі Стратэгію ЕС для Беларусі, дапамогу рэпрэсаваным, падтрымку культурных ініцыятыў і СМІ.
- Прапанавалі лідарам_кам Еўрасаюза ўзмацніць падтрымку рэпрэсаваных, праваабаронцаў, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, спрасціць візавы рэжым і міграцыйныя працэдуры для беларусаў_ак за мяжой.
- Па выніках сустрэч Савет Еўропы прыняў заяву аб спыненні размяшчэння расейскіх войскаў і ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
- На сустрэчы з Жазэпам Барэлем (вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі) было прапанавана прызначыць спецпрадстаўніка_цу Еўрасаюза па Беларусі, а таксама прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і саўдзел рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны.