Адукацыйны курс: Жывая дэмакратыя праз удзел моладзі
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае далучыцца да адукацыйнага курса «Жывая дэмакратыя праз удзел моладзі», які пройдзе з 2 па 7 кастрычніка ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Страсбургу. Гэты курс накіраваны на тое, каб надаць маладым лідарам_кам навыкі, неабходныя для прасоўвання зменаў, адвакатавання дэмакратыі і эфектыўнага ўдзелу ў дэмакратычных працэсах.
Што будзе?
- Асновы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона: зразумееце ключавыя паняцці дэмакратычнага грамадзянства і адукацыі ў галіне правоў чалавека.
- Стандарты і прынцыпы ўдзелу моладзі: вывучыце асновы ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах.
- Лідэрства для дэмакратычнага ўдзелу моладзі: падвысце лідарскія якасці, каб стымуляваць дэмакратычныя змены.
- Падтрымка змен праз удзел моладзі: вывучыце падыходы і рэсурсы для падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў.
- Далейшыя ініцыятывы і меры падтрымкі: адкрыйце для сябе шляхі далейшага прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў.
Профіль удзельніка_цы:
Мы шукаем матываваных людзей, якія:
- Падзяляюць такія каштоўнасці Рады Еўропы як дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона
- Спрыяюць дэмакратычнаму ўдзелу моладзі ў Беларусі
- Актыўныя ў моладзевых і грамадзянскіх ініцыятывах у Беларусі ці краінах-сябрах Рады Еўропы
- Ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (магчымыя выключэнні, калі гэта абгрунтавана)
- Валодаюць ангельскай, беларускай або рускай мовамі
Практычныя дэталі:
Выдаткі на праезд: кампенсуюцца Радай Еўропы ў адпаведнасці з правіламі.
Пражыванне: прадастаўляецца ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Страсбургу.
Працоўныя мовы: англійская, беларуская, руская з сінхронным перакладам.
Працэс падачы заяўкі:
Падаць заяўку можна на сайце https://youthapplications.coe.int.
Прыярытэт аддаецца заяўкам, пададзеным да 22 жніўня 2023 г.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 жніўня 2023 г., 23:59 (CET).
Адабраныя кандыдаты_кі атрымаюць інфармацыю да 5 верасня 2023 г.
Па пытаннях звяртайцеся да нас па адрасе [email protected].
Далучайцеся да стварэння яркай будучыні для Беларусі праз дэмакратычны ўдзел моладзі!