Як пачаць свой шлях у актывізме?
Запрашаем на анлайн-курс пра тое, як зайсці ў актывізм і пачаць працу з грамадскімі праблемамі, якія цябе хвалююць!
Што будзе на курсе?
Цябе чакае чатыры практыка-арыентаваныя заняткі. Будзем разбірацца з такімі пытаннямі:
- як аналізаваць навакольную сітуацыю і выяўляць існуючыя праблемы
- як фармуляваць і апісваць праблемныя сітуацыі, а таксама ставіць мэты для дасягнення неабходных зменаў
- як працаваць з мэтавымі аўдыторыямі, якія звязаныя з тваёй дзейнасцю і праблемамі, што цябе хвалююць
- як складаць эфектыўны і рэалістычны план сваёй актывісцкай дзейнасці
Для каго гэты курс?
Гэты курс базавага ўзроўню. Ён дакладна будзе карысным для тых, хто пачынае свой шлях у грамадзянскай дзейнасці ці задумваецца пра яго:
- пачаткоўцы_кі, якія ніколі не займаліся актывізмам і працай у некамерцыйных арганізацыях ці толькі пачынаюць
- валанцёры_кі, якія хочуць сістэматызаваць сваю дзейнасць і ўзмацніцца
- прадстаўнікі_ніцы розных дыскрымінаваных групаў, якія хочуць пачаць працаваць з важнымі для сябе тэмамі, і іх саюзнікі_цы
- усе-усе-усе, хто жадае зрабіць унёсак у змены грамадства да лепшага – але не ведае, як
Які расклад курса?
- 26 кастрычніка, 18:30
- 2 лістапада, 18:30
- 10 лістапада, 18:30
- 16 лістапада, 18:30
Час па Мінску. Будзем сустракацца ў Zoom. Кожны занятак зойме 1,5-2 гадзіны. Для некаторых заняткаў патрабуецца ўзаемадзеянне з дадатковымі анлайн-прыладамі, таму раім прымаць удзел з камп’ютара.
Як запісацца на курс?
Калі ласка, зарэгіструйся ў Zoom па гэтай спасылцы да 25 кастрычніка. Пасля рэгістрацыі табе прыйдзе аўтаматычны ліст са спасылкай, дзейнай для ўсіх заняткаў. Заняткі будуць адкрытыя: мы прымаем усіх ахвотнікаў_ц і не праводзім конкурснага адбору.