Воў, мы шукаем Генеральнага_ую сакратара_ку!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае конкурс на пазіцыю Генеральнага_ай сакратара_кі.
Генеральны_ая сакратар_ка — гэта кіраўнік_ца выканаўчага органа “РАДА”, адказны_ая за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых органаў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці “РАДА”.
Абавязкі:
- Арганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета “РАДА”.
- Арганізоўваць і кіраваць працай Сакратарыята, забяспечваць выкананне Тактычнага плана арганізацыі, праводзіць пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначаць функцыянальныя абавязкі і паўнамоцтвы супрацоўнікаў_ніц Сакратарыята.
- Фарміраваць праект гадавога бюджэта арганізацыі, ажыцяўляць пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, весці перамовы з партнерскімі арганізацыямі.
- Прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.
Патрабаванні:
- Уменне кіраваць камандай, гатоўнасць развіваць карпаратыўную культуру.
- Развітыя камунікатыўныя навыкі, уменне весці перамовы.
- Веданне фінансавага мэнэджмента.
- Веданне трэцяга сектара ў Беларусі, тэндэнцый яго развіцця.
- Веданне донарскіх арганізацый, іх палітык і практык.
- Валоданне англійскай мовай.
Важна! Праца прадугледжвае знаходжанне ў Вільні.
Вас чакае пераходны перыяд — месячная стажыроўка ў Сакратарыяце ў якасці асістэнта_кі дзеючай Генеральнай сакратаркі са снежня 2023 года.
Пачатак працы — студзень 2024.
Дасылайце свае рэзюмэ да 1 лістапада 2023 на пошту [email protected].
Адказ прыйдзе да 10 лістапада. Цягам лістапада пройдуць сумоўі.