Хельсінкскі дыялог – Дэмакратычная будучыня Беларусі
11-12 студзеня чаліня Савета “РАДА” Любоў Ланіна прымала ўдзел у форуме “Хельсінкскі дыялог – Дэмакратычная будучыня Беларусі”, арганізаваным ПАСЕ и парламентам Фінляндыі.
На форуме абмяркоўвалася, на што варта звярнуць увагу і што зрабіць зараз, каб дамагчыся дэмакратычнай будучыні для Беларусі.
Было 6 панэльных дыскусій:
- Беларусь у сучасным геапалітычным кантэксце
- Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць: культура, гісторыя і мова
- Палітычныя зняволеныя
- Умацаванне і падтрымка беларускіх дэмакратычных сілаў
- Выбарчая справа ў Беларусі
- Прадстаўнічы орган беларускага народа
Было шмат сказана пра неабходнасць падтрымліваць Беларусь, пра тое, наколькі звязаныя Беларусь і Ўкраіна, агрэсіўны ўплыў Расіі.
На панэльнай дыскусіі па нацыянальнай ідэнтычнасці было адзначана, што ідэалагічная праца Лукашэнка забівае беларускую ідэнтычнасць моладзі ў Беларусі.
На панэльнай дыскусіі па “Умацаванне і падтрымка беларускіх дэмакратычных сілаў” было паднята пытанне неабходнасці падтрымліваць беларускую моладзь як галоўнага суб’екта дэмакратычных змен, уключаць іх у працэс прыняцця рашэнняў, весці перамовы наўпрост з моладзевымі арганізацямі і ствараць умовы для набыцця навыкаў дэмакратычнага ўдзела: стажыроўку, стыпендыі, моладзевыя абмены і гэтак далей.