Адукацыйны курс па вырашэнні канфліктаў!
Запускаем набор на праграму (Ня)згода ў дзеянні! Гэта паўгадавы курс з анлайн- і афлайн-часткамі, на якім будзем разбірацца з асновамі канфлікталогіі, медыяцыі і негвалтоўнай камунікацыі.
Пра што праграма
Мы задумалі праграму як майстэрню, дзе ўсё навучанне будзе праходзіць праз даследаванне, эксперымент, разбор кейсаў, групавыя дыскусіі, гульню і практыку. Вось з якімі тэмамі будзем працаваць:
- складнікі і этапы канфлікту
- перамовы з фокусам на патрэбы і цікавасці ўсіх бакоў
- стварэнне і ўзмацненне ўзаемаразумення з іншымі
- разуменне сябе і іншых праз высвятленне фактаў, пачуццяў і патрэбаў
- высвятленне сваіх і чужых патрэбаў у канфлікце, стратэгіі задавальнення гэтых патрэбаў
- метады клопату пра сябе як мера для бяспечнага ўключэння ў канфлікт
З чаго складаецца праграма
Цябе чакае тры блока:
- красавік 2024: анлайн-трэнінг (2 дні, сумарна 6 гадзінаў)
- травень 2024: афлайн-трэнінг у Вільні (4 дні)
- жнівень 2024: летняя школа ў Нямеччыне (5 дзён)
На працягу праграмы мы прапануем прыватныя кансультацыі ад нашых трэнераў_к: ментарынг і сесіі эмпатыі. Так ты зможаш атрымаць падтрымку для практыкі працы з канфліктамі.
У анлайн-частцы мы пазнаёмімся з асновай канфлікталогіі. Гэта дастатковая база для агульнага разумення тэмы – далейшы здзел неабавязковы. Але на афлайн-сустрэчы мы запросім толькі тых, хто наведалі анлайн-заняткі. Без уважлівага праходжання анлайн-трэнінгаў фізічныя сустрэчы не будуць надта карыснымі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне.
Першы этап: анлайн-трэнінг
У анлайн-частцы мы пазнаёмімся з базавымі паняткамі канфлікталогіі і фасілітацыі дыялогу. Атрыманыя веды стануць падмуркам для далейшага афлайн-навучання. Мы набіраем дзве працоўныя групы.
Расклад першай працоўнай групы:
- 6 красавіка, 12:00-15:00 па Мінску
- 7 красавіка, 12:00-15:00 па Мінску
Расклад другой працоўнай групы:
- 13 красавіка, 12:00-15:00 па Мінску
- 14 красавіка, 12:00-15:00 па Мінску
Для каго праграма
Праграма будзе найбольш карыснай актывістам_кам і прадстаўнікам_цам грамадскага сектару, фармальным і нефармальным лідарам_кам сваіх супольнасцяў і ініцыятываў. Калі ты хочаш навучыцца працаваць з канфліктам і клапаціцца пра ментальнае здароўе, каб потым выкарыстоўваць гэтыя навыкі у актывізме і працы, – падавайся, гэты курс для цябе!
Мы ўважліва верыфікуем усе заяўкі, каб ты меў_ла магчымасць бяспечна ўдзельнічаць у афлайн-сустрэчах, карыстацца мікрафонам і камерай падчас анлайн-заняткаў.
Прымаем адказы да 19 сакавіка!
Ёсць пытанні? Пішы на [email protected]
Праект рэалізуецца разам з нашымі партнёрамі djo — Нямецкая моладзь у Еўропе пры падтрымцы Федэральнага офіса замежных справаў Нямеччыны (The Federal Office for Foreign Affairs).
#CivilSocietyCooperation