Планаванне ў арганізацыях і ініцыятывах. Распрацоўка праектаў і праектны мэнэджмент

Планаванне ў арганізацыях і ініцыятывах. Распрацоўка праектаў і праектны мэнэджмент

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на анлайн-курс пра тое, як у сучасных няпростых умовах планаваць дзейнасць і распрацоўваць праекты. Будзем вывучаць вось такія пытанні:

  • Што такое праект, жыццёвы цыкл праекту і якая ягоная логіка дызайну.
  • Як пераўтвараць ідэі ў жыццяздольныя праекты, распрацоўваць іх і выкладаць у форме праектных заявак.
  • Як планаваць сваю дзейнасць ва ўмовах пастаянных зменаў і крызісаў.
  • Якім чынам фармуляваць доўгатэрміновыя мэты дзейнасці і прыярытэты арганізацыі/ініцыятывы.
  • Як маніторыць і ацэньваць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і рыхтаваць справаздачы праекта.

Фармат курса

Цябе чакае 6 заняткаў з трэнеркай Марынай Корж.

Увага: гэта не лекцыйны курс. Падчас сустрэчаў мы будзем падзяляцца на маленькія групкі, разам рабіць практыкаванні, дыскутаваць. Падавайся, толькі калі ты гатовы_ая карыстацца мікрафонам і актыўна ўключацца ў заняткі. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне.

Расклад курса

Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і штосераду ў 18:30 па Менску, пачынаючы з 25 сакавіка. Прыкладны час адной сустрэчы – дзве гадзіны.


25 сакавіка

  • Знаёмства, збор чаканняў і патрэбаў удзельнікаў_ц
  • Што такое мэнэджмент і з якіх элементаў ён складаецца
  • Дыягностыка кампетэнцый і зонаў развіцця групы

27 сакавіка

  • Што такое ўзроўні планавання і як яны дапамагаюць наладзіць дзейнасць
  • Інструменты для вызначэння місіі, стратэгіі і планаў арганізацыі/ініцыятывы
  • Мэты, задачы і вынікі дзейнасці

1 красавіка

  • Што такое праект
  • Жыццёвы цыкл і логіка дызайну праекта
  • Праблемная сітуацыя, на вырашэнне якой накіраваны праект
  • Мэтавыя групы, мэта, задачы, вынікі, план дзейнасці, бюджэт праекта
  • Устойлівасць і партнёрства ў праектах
  • Практыка напісання праектных прапановаў

3 красавіка

  • Супраца і камунікацыя з рознымі стэйкхолдэрамі
  • Ролевая гульня: перамовы са стэйкхолдэрам

8 красавіка

  • Асаблівасці планавання ва ўмовах нявызначанасці і пастаянных зменаў
  • Ацэнка рызыкаў
  • Планаванне ў крызісных сітуацыях: гульня-сімуляцыя   

10 красавіка

  • Мэнэджмент, арыентаваны на вынік
  • Маніторынг і ацэнка эфектыўнасці дзейнасці
  • Падрыхтоўка справаздачаў для партнёраў, донараў, аўдыторыі праекта
  • Практычнае заданне “Візіт кансультанта_кі па знешняй ацэнцы дзейнасці ў вашу арганізацыю/ініцыятыву”
  • Падсумаванне вынікаў курса

Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 сакавіка ўключна.

Рэгістрацыя

Адказ пра ўдзел у курсе мы дашлём 21 сакавіка.  

Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected]