Вучымся рабіць візуал для прасоўвання праектаў!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на базавы анлайн-курс пра тое, як прасоўваць сваю дзейнасць праз якасны і інфарматыўны візуал. Будзем вывучаць, як дызайн уплывае на прасоўванне праектаў, разбіраць паспяховыя кейсы, а таксама папрактыкуемся разам з трэнеркамі. Папрацуем з такімі пытаннямі:
- Асновы кампазіцыі: што працуе добра, што не вельмі
- Базавыя правілы дызайну
- Шрыфты і як яны ўплываюць на вашыя візуалы
- Папулярныя інструменты для стварэння візуалаў
- І, канешне, практыка, практыка і яшчэ раз практыка!
Фармат курса
Цябе чакае 6 анлайн-заняткаў.
Увага: гэта не лекцыйны курс. Падчас сустрэчаў мы будзем падзяляцца на маленькія групкі, разам рабіць практыкаванні, дыскутаваць. Падавайся, толькі калі ты гатовы_ая карыстацца мікрафонам і актыўна ўключацца ў заняткі. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне.
Для каго курс: для актывістаў_ак, якія не маюць досведа (ці маюць мінімальны) у распрацоўцы візуала, пачатковы ці сярэдні ўзровень ведаў у тэме стварэння візуала, аднак важна, каб у вас была патрэба і матывацыя ў гэту тэму пагрузіцца.
Расклад курса
Заняткі будуць праходзіць штосераду ў 18:30 і штосуботу ў 14:00 (час па Мінску). Першы занятак будзе 10 красавіка. Прыкладны час адной сустрэчы – 1,5 гадзіны.
- Як візуал уплывае на вашае прасоўванне (10 красавіка 18:30)
- Асновы кампазіцыі: што працуе добра, што не вельмі (13 красавіка 14:00)
- Базавыя правілы дызайну (17 красавіка 18:30)
- Шрыфты і як яны ўплываюць на вашыя візуалы (20 красавіка 14:00)
- Інструменты для распрацоўкі візуала (на прыкладзе Canva) (24 красавіка 18:30)
- Практычны занятак: робім разам афішу для твайго мерапрыемства (27 красавіка 14:00)
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 красавіка, 18:00 па Мінску.
Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!
Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected].