Праграма падтрымкі навукоўцаў і студэнтаў_ак

Праграма падтрымкі навукоўцаў і студэнтаў_ак

SCIENCE AT RISK Emergency Office — гэта праект некамерцыйнай арганізацыі akno e.V., накіраваны на аказанне падтрымкі навукоўцам і студэнтам_кам, якія пацярпелі ад вайны супраць Украіны альбо палітычных рэпрэсій у Беларусі і Расіі. Яна з’яўляюцца адной з нямногіх кропак кантакту, верыфікацыі, кансультавання і дапамогі для вучоных і студэнтаў_ак з гэтага рэгіёну, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. 

Праект узнік як рэакцыя на палітычна матываваныя пераследы ўдзельнікаў_ніц пратэстнага руху пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года. Разам з партнёрамі ім удалося падтрымаць сотні навукоўцаў і студэнтаў_ак з групы рызыкі, якія былі звольненыя, выключаныя з універсітэтаў, аштрафаваныя ці затрыманыя па палітычных матывах.

Для каго:

  • для беларускіх навукоўцаў, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і  аналітычных цэнтрах;
  • студэнтаў_ак і нядаўніх выпускнікоў_ниц, якія шукаюць месца ў нямецкай магістратуры ці дактарантуры.

Фарматы падтрымкі:

  • удзел у публічных мерапрыемствах за ганарар (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.)
  • ментарынг (усталяванне кантакта з навукоўцамі з еўрапейскіх універсітэтаў, якія дапамагаюць у пошуку акадэмічных праграм, падачы заявак на гранты, выбудоўванні акадэмічных сувязяў і адаптацыі ў новых умовах)
  • моўныя курсы (інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі).

Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі на сайце