Гендар і экалогія: карысныя курсы

Гендар і экалогія: карысныя курсы

Чаму экаактывісткам важна быць феміністкамі

23 мая — 20 чэрвеня (5 заняткаў па аўторках)

Курс дапаможа разабрацца ў тым, як звязаны фемінізм і экаактывізм, чаму ў экалогіі так шмат жанчын і чаму экалагічная светлая будучыня немагчыма без гендарнай роўнасці. У працэсе навучання вы таксама даведаецеся аб лакальных і міжнародных экафеміністкіх ініцыятывах і нават, магчыма, прыдумаеце сваю ўласную.

Гендарнае ў экалагічным and vice versa

25 мая — 22 чэрвеня (5 заняткаў па чацвяргах)

На курсе вы даведаецеся, якім чынам людзі розных гендараў узаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, калі працуюць, выхоўваюць дзяцей і спажываюць даброты і тавары.
Мы вывучым экалагічныя рызыкі, якія кладуцца на розныя сацыяльныя і гендарныя групы, а таксама экалагічныя патэрны паводзін мужчын і жанчын у розных краінах свету. Завершыць курс размова аб абставінах паўсядзённага жыцця, якія кожны і кожная з нас можа зрабіць больш экалагічнымі.

Падрабязная інфармацыя і формы рэгістрацыі па спасылках: