Як моладзь карыстаецца тэлекамунікацыйнымі паслугамі ў Польшчы

Як моладзь карыстаецца тэлекамунікацыйнымі паслугамі ў Польшчы
Снимок экрана 2020-02-28 в 13.22.15
  • У якім узросце дзеці пачынаюць карыстацца мабільнымі тэлефонамі?
  • Якімі яны карыстаюцца паслугамі на тэлефоне?
  • Якія сацыяльныя сеткі іх цікавяць?
  • Як бацькі кантралююць, якім чынам іх дзеці выкарыстоўваюць Інтэрнэт?

Вось некаторыя з пытанняў, на якія адказвае апытанне, у якім прынялі ўдзел дзеці ва ўзросце 7-15 гадоў і іх бацькі.

Больш за 80% дзяцей ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў маюць мабільны тэлефон, і гэты працэнт павялічваецца з узростам дзяцей: згодна з дэкларацыяй, кожнае дзіця ва ўзроставай групе 13-15 гадоў мае свой уласны тэлефон. Гэта ў большасці выпадкаў смартфон (больш 90%), і бацькі аплачваюць рахункі часцей за ўсё ў выглядзе перадаплаты, хоць купля падпіскі для дзяцей амаль гэтак жа папулярная. Штомесячныя рахункі звычайна дасягаюць 21-30 злотых.

Снимок экрана 2020-02-28 в 13.26.40

Дзеці часцей за ўсё карыстаюцца тэлефонам, каб тэлефанаваць родным і сябрам, а таксама пісаць і атрымліваць тэкставыя паведамленні, прычым больш за 70% з іх заяўляюць, што смартфон – гэта яшчэ і прылада для праслухоўвання музыкі, а больш за 60% праглядаюць на ім інтэрнэт.

Снимок экрана 2020-02-28 в 13.27.51

90% дзяцей ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў карыстаюцца інтэрнэтам. Яны часцей за ўсё выкарыстоўваюць смартфоны, а таксама ноўтбукі. Значна радзей дзеці падключаюцца да сеткі з дапамогай планшэтаў і настольных камп’ютэраў.

Самымі папулярнымі інтэрнэт-сэрвісамі сярод дзяцей з’яўляюцца праслухоўванне музыкі, прагляд фільмаў і анлайн-гульні. Выкарыстоўванне адукацыйных сайтаў, мэсэнджэраў і сацыяльных сетак таксама даволі распаўсюджана.

Найменш папулярнымі паслугамі сярод дзяцей з’яўляюцца электронная пошта і інфармацыйныя паслугі. Самымі папулярнымі сайтамі і сацыяльнымі сеткамі сярод дзяцей з’яўляюцца YouTube і Facebook. Кожн_ая пят_ая малад_ая карыстальні_ца інтэрнэту карыстаецца Instagram і Snapchat.

Снимок экрана 2020-02-28 в 13.31.03

Даследаванне паказвае, што большасць дзяцей клапоціцца аб сваёй прыватнасці ў інтэрнэце. Больш за 60% з іх не даюць лагін і пароль для свайго профілю і не адпраўляюць свае фатаграфіі незнаёмым людзям, 40% дзяцей дазваляюць толькі сябрам праглядаць іх кантэнт у сацыяльных сетках.

Толькі палова апытаных бацькоў клапоцяцца пра бяспеку дзяцей пры карыстанні інтэрнэтам. Найбольш распаўсюджанай формай бацькоўскага кантролю з’яўляецца ўсталяванне Правілаў карыстання інтэрнэтам з дзіцём і абмеркаванне яго вопыту. Акрамя таго, кожны трэці бацька выкарыстоўвае праграмы бацькоўскага кантролю і настройвае параметры бяспекі на прыладах, якія выкарыстоўваюцца дзіцём, а кожны чацвёрты прадастаўляе дзіцяці толькі пазітыўны і бяспечны кантэнт.

Спампаваць даследаванне можна па спасылцы.