Супольнасць: вынікі апытання
Апытанне было створана для таго, каб зразумець, якія элементы і каштоўнасці складаюць аснову таго, што называецца “супольнасцю”.
Супольнасць — гэта не проста групы людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі ці месцазнаходжаннем. Супольнасць — гэта месца, дзе мы знаходзім паразуменне, падтрымку і адчуванне прыналежнасці. Гэта месца, дзе мы можам дзяліцца сваімі радасцямі і клопатамі, абмяркоўваць важныя тэмы і сумесна працаваць над вырашэннем праблем.
Гэтым апытаннем мы спрабуем даведацца, што для вас з’яўляецца ключавым элементам вашай супольнасці.
Каго мы апыталі
У апытанні прынялі ўдзел 74 рэспандэнта_кі. Аснову выбаркі склала моладзь ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў.
Асноўныя вынікі і лічбы
Агульная карціна гаворыць аб моцнай сувязі (93,2%) рэспандэнтаў_ак з супольнасцю, але існуюць праблемы: недахоп часу і актыўных удзельнікаў_ніц.
Професійная супольнасць (супольнасць, якая аб’ядноўвае людзей з адной прафесійнай сферы дзейнасці) (43,2%) пераважае ў выбары, што адлюстроўвае актыўнасць у сувязі з працай ці прафесійнымі інтарэсамі. Рэспандэнты_кі адзначаюць важнасць агульных мэтаў (78,4%) і агульнага досведу (74,3%) для адчування сябе часткай супольнасці.
Падтрымка ад удзельнікаў_ніц супольнасці ў выніках апытання выяўляецца як асноўная, з парадамі, кантактамі, агульнымі мерапрыемствамі і маральнай падтрымкай у складаных сітуацыях рэпрэсій і вайны ўзначалілі ў якасці найбольш папулярных форм падтрымкі.
Рэспандэнты_кі назвалі адчуванне адзінства з іншымі ўдзельнікамі_цамі супольнасці вельмі важным (+ важна + важна да некаторай ступені — агулам 94,6%), што падкрэслівае значнасць калектыўнага аспекту.
Сярод складанасцей у развіцці супольнасці адзначылі недахоп часу (37,8%) і недахоп актыўных удзельнікаў_ніц (37,8%). Гэта выклікае патрэбу ў эфектыўным кіраванні часам і праграмамі для павышэння актыўнасці ўдзельнікаў_ніц.
Большасць супольнасцяў публікуюць навіны штотыдзень (52,7%), што сведчыць аб сталасці і звязанасці ўдзельнікаў_ніц з супольнасцю. Але правядзенне мерапрыемстваў без графіка (39,2%) можа патрабаваць ўвагі да планавання і арганізацыі.
Цікавымі тэмамі для навучання з’яўляюцца інструменты развіцця (51,4%), камунікацыя ў супольнасці (39,2%), прасоўванне супольнасці (37,8%), кіраванне анлайн-супольнасцю (31,1%).
Аналіз дадзенных апытання дазваляе зрабіць некалькі ключавых высноў аб стане і задаволенасці ўдзельнікаў_ніц супольнасці.
Задавальненне патрэбаў:
Большасць рэспандэнтаў_ак (54%) сцвярджаюць, што яны адчуваюць задавальненне сваіх важных патрэбаў унутры супольнасці.
Прыняцце каштоўнасцей супольнасці:
Палова (50%) рэспандэнтаў_ак прытрымліваюцца каштоўнасцяў, існуючых у супольнасці. Ацэнкі паказваюць, што супольнасці, у якія уваходзяць рэспандэнты_кі, змаглі стварыць агульныя каштоўнасці, якія знаходзяць водгук у яе ўдзельнікаў_ніц.
Станоўчы ўплыў супольнасці:
47,7% рэспандэнтаў_ак лічаць, што ўдзел у супольнасці пазітыўна адбіваецца на іх самаадчуванні. Гэта сведчыць аб тым, што супольнасць адыгрывае станоўчую ролю ў жыцці ўдзельнікаў_ніц і ўплывае на іх агульны дабрабыт.
Адкрытасць да абмеркавання праблем:
43% рэспандэнтаў_ак лічаць, што ў выпадку ўзнікнення праблем яны могуць абмеркаваць іх з удзельнікамі_цамі супольнасці. Гэта сведчыць аб наяўнасці адкрытасці і даверу ўнутры групы.
Падобныя запатрабаванні і мэты:
52% рэспандэнтаў_ак лічаць, што людзі ў іх супольнасці маюць падобныя патрэбы, прыярытэты і мэты. Гэта спрыяе фармаванню адзінага фронта і забяспечвае агульнасць мэт у супольнасці.
Давер унутры супольнасці:
Большасць за палову рэспандэнтаў_ак (54%) сцвярджаюць, што яны могуць давяраць удзельнікам_цамм суполкі. Гэта станоўчы сігнал, які паказвае на моцныя міжасобовыя адносіны ўнутры групы.
Вядомыя сімвалы супольнасці:
У 42% рэспандэнтаў_ак ёсць вядомыя сімвалы супольнасці, такія як адзенне, знакі, лагатыпы. Гэта сведчыць аб фарміраванні ўстойлівай ідэнтычнасці супольнасці.
Час і намаганні, якія ўкладаюцца ў супольнасць:
Значная частка ўдзельнікаў (49%) сцвярджае, што яны марнуюць шмат часу і намаганняў, каб быць часткай супольнасці. Гэта сведчыць аб гатоўнасці ўкладання ў супольнасць.
Даследаванне праводзілася ў межах стыпендыяльнай праграмы Free Belarus Center.