Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі

Узроставыя межы для моладзі (14-31 год) не плануюць мяняць у бліжэйшай перспектыве. Пра гэта заявіла на сустрэчы з прадстаўнікамі БРСМ старшыня ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная. 

Таксама чыноўніца Міністэрства адукацыі адзначыла, што дзяржава вызначыла моладзевы ўзрост менавіта ў дыяпазоне з 14 да 31 года «згодна з эканамічных паказчыкаў і прыярытэтаў». Дарэчы, у нашых бліжэйшых суседзяў перастаюць лічыцца моладдзю значна маладзейшыя людзі. Напрыклад, у Польшчы пад моладдзю разумеюць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 15-24 гадоў, у Літве – 14-29 гадоў,  у Расіі 14-30 гадоў. І толькі ва Украіне статус «моладзь» здымаецца пры дасягненні 35 гадоў.

Ад агульна прынятых у краіне межаў паняцця «моладзь» залежыць у першую чаргу, ці атрымаюць пэўныя грамадзяне сацыяльныя ільготы ад дзяржавы. Гэта тычыцца ў першую чаргу маладых спецыялістаў, новаўтвораных сямей, маладых бацькоў. Напрыклад, калі хаця б адзін з сужэнцаў уваходзіць у катэгорыю «моладзь», то сям’я можа атрымаць субсідыю на будаўніцтва ці набыццё жылля, дапамогу па нараджэнні другога і наступных дзяцей. Маладыя спецыялісты пасля заканчэння ВНУ могуць разлічваць на фінансавыя стымулы з боку першага працадаўцы і дзяржавы і нават падатковыя ільготы.

Але пытанне вызначэння ўзросту тых, каго можна аднесці да моладзі, важнае не толькі з эканамічнага пункту гледжання.

– Дэфініцыю «маладосць» можна трактаваць, як перыяд пераходу чалавека ад «залежнага» дзяцінства да «незалежнага» дарослага жыцця. Моладзь – катэгорыя больш мабільная, чым проста фіксаваная ўзроставая група. 

Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі
Дзмітрый Дабравольскі

Тым не менш, узрост з’яўляецца самым простым спосабам вызначыць гэтую групу, у прыватнасці, у адносінах да адукацыі і занятасці. Таму азначэнне «моладзі» часта палягае паміж узростам, дзе ён/яна можа скончыць абавязковую адукацыю, і ўзростам, у якім ён/яна знаходзіць першае працоўнае месца. Гэтая апошняя мяжа ўзросту расце, так як расце ўзровень беспрацоўя і кошт стварэння незалежнай хатняй гаспадаркі, уласнага бізнэсу. Гэта вяртае многіх маладых людзей да перыяду «залежнасці».

У сваю чаргу, дзяржаўная моладзевая палітыка павінна быць накіравана на тое, каб былі створаныя гарантыі і ўмовы для лягчэйшага пераходу чалавека ад дзяцінства да дарослага жыцця. Звычайна, гэта робіцца праз рэалізацыю сацыяльна-эканамічных і іншых дзяржаўных праграм і стратэгій. У Беларусі існавала такая практыка да 2010 года; рэалізоўваліся рэспубліканскія праграмы «Моладзь Беларусі». Але з 2011 амаль 100% фінансавання, якое вылучаецца на рэалізацыю моладзевай палітыкі ў краіне, накіроўваецца напрамую ў БРСМ. Наколькі нам вядома, арганізацыя выкарыстоўвае гэтыя сродкі, а гэта, напрыклад, амаль чатыры з паловай мільёны амерыканскіх даляраў у 2015 годзе, на аплату заробкаў кадравым супрацоўнікам БРСМ, – адзначае в.а. Генеральнага сакратара «РАДА» Дзмітрый Дабравольскі.

Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі
Фота brsm.by

Зараз у Беларусі няма асобнага дзяржаўнага органу, які б займаўся праблемамі моладзі. Упраўленне па справах моладзі працуе ў межах Міністэрства адукацыі. Але пытанні моладзі – гэта не толькі адукацыя. Гэта яшчэ і ахова здароўя, праблемы працаўладкавання, ювенальнай юстыцыі і шмат чаго іншага. Адсутнасць адзіных стандартаў і цэласнасці сістэмы падтрымкі моладзі прыводзіць да таго, што ў статыстычных даведніках розных міністэрстваў і ўстаноў узроставыя межы, пра якія казала чыноўніца Наталля Пшанічная, вагаюцца. А, значыць, складана праводзіць любыя даследванні праблем маладых людзей і аналізаваць рэальны стан моладзевай палітыкі ў Беларусі.

Еўрапейскі вопыт

У Германіі існуе дзве катэгорыі тых, каго адносяць да моладзі. Юнакі ва узросце 14-18 гадоў называюцца непасрэдна «моладдзю», а тыя, каму ад 18 да 27, «маладымі дарослымі». Такая градацыя дазваляе размежаваць інтарэсы і вызначыць больш канткрэтныя меры падтрымкі для кожнай з супольнасцяў. Цікава, што падтрымка моладзі праз адмысловыя праграмы забяспечваецца за кошт сродкаў камунальнага і рэгіянальнага бюджэтаў, прычым акцэнт робіцца на адрасную дапамогу. Таксама ў Германіі вядзецца пастаянны маніторынг моладзевай палітыкі з боку незалежных экспертаў, а вектар падтрымкі карэктуецца згодна з сацыяльнай замовай.

Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі
Фота unityline.pl

У Швецыі моладзь – гэта асобы ва ўзросце 13-25 гадоў. На варце іх інтарэсаў стаяць у асноўным рэгіянальныя арганізацыі, а таксама Міністэрства моладзі. Цікава, што 75% шведскай моладзі адносяць сябе да хаця б адной з моладзевых ініцыятыў ці партый. У Францыі пад моладзю можа лічыцца той, каму ўжо споўнілася 15, але няма 26 гадоў. У гэтай краіне існуе ўласны Нацыянальны савет моладзі, якім кіруе Міністр па справах моладзі і спорту. Муніцыпальныя ініцыятывы і недзяржаўныя арганізацыі шчыльна супрацоўнічаюць з дзяржаўнымі інтстытуцыямі і атрымліваюць грашовую дапамогу ад іх праз сістэму грантаў.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі
Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі Хто можа лічыць сябе «моладдзю» ў Беларусі