Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў

Маладыя лідары з краін, што не ўваходзяць у Еўразвяз, могуць наведаць еўрапейскія інстытуты ў межах Праграмы візітаў Еўразвязу (EUVP).

У праграме могуць удзельнічаць: палітыкі (сябры нацыянальных/рэгіянальных парламентаў, палітычных партый, дарадцы палітыкаў); афіцыйныя прадстаўнікі ўрада/парламента, хто мае паўнамоцтвы ў значных для Еўразвязу сферах; СМІ; прадстаўнікі аналітычных цэнтраў і акадэмічных колаў; сябры ды актывісты прафсаюзных арганізацый і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці (праваабаронцы, абаронцы правоў жанчын, навакольнага асяроддзя).

Удзельнікі праграмы змогуць даведацца пра дзейнасць Еўразвязу, лепш зразумець сутнасць еўрапейскіх каштоўнасцей і функцыі еўрапейскіх інстытутаў улады.

Кожны навучальны візіт будзе распрацаваны такім чынам, каб найлепш адпавядаць працоўнаму профілю і інтарэсам удзельнікаў.

Звычайна паездка EUVP разлічана на 5 дзён працы ў Бруселі (Бельгія). Для тых, хто спецыялізуецца на палітычнай сфер, яе працягваюць яшчэ на 3 дні – у Страсбургу (Францыя). Праграмы візітаў ладзіць сакратарыят EUVP.

Выдаткі на дарогу і сутачныя ўдзельнікаў фінансуюцца ў межах праграмы EUVP. Па пытаннях візавай падтрымкі кандыдаты з краін “Усходняга партнёрства” (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) мусяць звяртацца ў Прадстаўніцтва Еўразвязу ў сваёй краіне.

Інфармацыю пра працэс падачы заявак можна знайсці на сайце праграмы.

Дэдлайн – 23 красавіка 2016 года.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў Праграма візітаў Еўразвязу для маладых лідараў