Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія)

Фонд Фрыдрыха Эберта запрашае маладых лідараў (25-35 год) з краін “Усходняга партнёрства” і Расіі ў Берлін і Шверын для навучання ва Ўсходнееўрапейскай акадэміі сацыяльнай дэмакратыі – з 20-га па 27-га лістапада 2016 года.

Мерапрыемства спланавана для 25-ці ўдзельнікаў, якія зацікаўлены ва ўзмацненні палітычнага дыялогу паміж іх краінамі і Германіяй, а таксама Еўразвязам. Навучанне дае магчымасць набыць ключавыя кампетэнцыі і навыкі ў галіне ўзаемаразумення, прамоўцыі мірнага дыялогу, абмену досведам сацыяльнай дэмакратычнай палітыкі. Прадугледжаны дыскусіі з удзелам экспертаў у галіне грамадзянскай супольнасці і палітыкаў. Праграма навучання ўключае дадзены варкшоп у Германіі лістападзе, а таксама сесіі ў Малдове, Грузіі і Ўкраіне ў 2017-м.

Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай. Вітаюцца актывісты грамадзянскай супольнасці, маладыя лідары прагрэсіўных палітычных партый і сацыяльных дэмакратычных моладзевых арганізацый, маладыя парламентарыі і прадстаўнікі ўрадаў.

Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў. Кандыдаты мусяць адправіць CV (памер – 1 ліст) і матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі), які ўтрымлівае 2-3 ідэі па стварэнні сеткі для будучага супрацоўніцтва ў Еўропе. Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года.

Абраныя кандыдаты пройдуць Skype-сумоўе ў кастрычніку. Падрабязнасці тут.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія) Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія) Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія) Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія) Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія) Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія) Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія)