Усходнееўрапейская акадэмія сацыяльнай дэмакратыі 2016 (Германія)
Фонд Фрыдрыха Эберта запрашае маладых лідараў (25-35 год) з краін “Усходняга партнёрства” і Расіі ў Берлін і Шверын для навучання ва Ўсходнееўрапейскай акадэміі сацыяльнай дэмакратыі – з 20-га па 27-га лістапада 2016 года.
Мерапрыемства спланавана для 25-ці ўдзельнікаў, якія зацікаўлены ва ўзмацненні палітычнага дыялогу паміж іх краінамі і Германіяй, а таксама Еўразвязам. Навучанне дае магчымасць набыць ключавыя кампетэнцыі і навыкі ў галіне ўзаемаразумення, прамоўцыі мірнага дыялогу, абмену досведам сацыяльнай дэмакратычнай палітыкі. Прадугледжаны дыскусіі з удзелам экспертаў у галіне грамадзянскай супольнасці і палітыкаў. Праграма навучання ўключае дадзены варкшоп у Германіі лістападзе, а таксама сесіі ў Малдове, Грузіі і Ўкраіне ў 2017-м.
Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай. Вітаюцца актывісты грамадзянскай супольнасці, маладыя лідары прагрэсіўных палітычных партый і сацыяльных дэмакратычных моладзевых арганізацый, маладыя парламентарыі і прадстаўнікі ўрадаў.
Арганізатары пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў. Кандыдаты мусяць адправіць CV (памер – 1 ліст) і матывацыйны ліст (максімум 2 старонкі), які ўтрымлівае 2-3 ідэі па стварэнні сеткі для будучага супрацоўніцтва ў Еўропе. Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года.
Абраныя кандыдаты пройдуць Skype-сумоўе ў кастрычніку. Падрабязнасці тут.