Конкурс праектаў электроннага ўдзелу моладзі
Еўрапейскі Саюз і Савет Еўропы ладзяць конкурс праектаў па электронным (лічбавым) удзеле моладзі. Мэта конкурсу – палепшыць зваротную сувязь паміж моладдзю і асобамі, адказнымі за прыняцце рашэнняў. Конкурс арганізаваны для ўдзельнікаў з краін Савета Еўропы, а таксама Беларусі і Косава.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць моладзевыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі дзяржаўных адміністрацый. Журы падтрымае 10 лепшых праектаў – памер фінансавай падтрымкі кожнага складзе 10 тыс. еўра.
Прапанаваныя праекты мусяць пасаваць да вэб-платформы і мабільных прылад і ўплываць на ўключэнне маладых людзей у працэс прыняцця рашэнняў.
Дэдлайн – 31 снежня 2016 года.
Падрабязнасці – на гэтай старонцы.