Кавалачак Афрыкі ў Мeнску

Кавалачак Афрыкі ў Мeнску

У нас ёсць шмат стэрэатыпаў пра тое, што адбываецца ў Афрыцы, як там жывуць людзі, чым яны займаюцца, чым харчуюцца і гэтак далей. Жывая Бібліятэка ў чарговы раз гатова  падзяліцца ведамі – на гэты раз менавіта пра Афрыку.

Не, не падумайце, у гэты раз ня будзе ніякай Жывой Бібліятэкі! Супольнасць хоча прапанаваць нешта новае  – аповед пра адну неверагодную паездку. Рамі Булліта і яе калегі з International Teacher training college (DNS, Данія) адправіліся на пачатку лістапада 2016 года ў навучальнае вандарванне па Заходняй Афрыцы. Яны паехалі туды на старым аўтобусе, які перабудавалі ў свой дом на наступныя 4 месяцы. Рабяты наведалі 5 краін: Марока, Маўрытанія, Сенегал, Гвінея-Бісаў і Гамбія. Яны пераадолелі больш за 15.000 кіламетраў, сустрэлі тысячы людзей і даведаліся шмат новага.

Вандроўнікі кажуць:  “мы выхадцы з Усходняй Эўропы (Літвы ды Латвіі), якія з дзяцінства чулі, як дрэнна ў Афрыцы”. Аднак, у гэтай паездке мы ўбачылі і зразумелі, што з Афрыкі магчыма выняць вельмі шмат добрых урокаў. Менавіта гэтымі ўрокамі мы і хацелі б падзяліцца з вамі”.

Для Жывой Бібліятэкі гэта таксама сваеасаблівая авантура – рабяты напісалі iм у нядзелю і вось зараз сёння ўсіх запрашаюць на прэзентацыю паездкі вандроўнікаў з элементамі варкшопа, якая адбудзецца ў сераду 12 красавіка з 18.00 па 20.00 на летняй тэрасе бара “Графіці” (зав.Калініна,15).

Мова прэзентацыі: руская і троху ангельская (з перакладам).

Уваход вольны без папярэдняга запісу і рэгістрацыі! Проста на месцы купіце ў бары які-небудзь напой альбо ежу. Такім чынам вы зможаце сказаць месцу правядзення “Дзякуй!”.

Калі ў вас узніклі пытанні, вы можаце звязацца з арганізатарамі і арганізатаркамі ў сацыяльных сетках супольнасці Жывая Бібліятэка ў ВК альбо FB, а таксама напісаць на пошту human.library.belarus@gmail.com.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску
Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску Кавалачак Афрыкі ў Мeнску