Study Tours to Poland

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Лідары пераўтварэнняў», Фонд «Барусія» адкрывае набор матываваных, актыўных маладых людзей з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны на ўдзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

STP – гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы. STP гэта не толькі атрыманне новага вопыту, але і перадача ўласнага. На адпачынак не застаецца шмат часу, але правядзенне агульнага вольнага часу з іншымі ўдзельнікамі візіту, арганізатарамі і валанцёрамі дае магчымасць пазнаёміцца бліжэй з аднагодкамі з суседніх краін і атрымаць новых сяброў.

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў, якія аб’ядноўваюць паспяховае навучанне з пазанавучальнай дзейнасцю сваіх ВНУ (напрыклад, у студэнцкім самакіраванні) або якія праяўляюць актыўнасць у дзейнасці грамадскіх/моладзевых арганізацый, валанцёрскіх рухаў і г.д.

Кандыдаты павінны адпавядаць некалькім фармальным крытэрыям адначасова:

  • мець дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней як 31 сакавіка 2020);
  • навучацца ў ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (у Варонежскай, Калінінградскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Наўгародскай абласцях, а таксама ў гарадах Масква і Санкт-Пецярбург);
  • з’яўляцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны, Расіі;
  • мець ад 18 да 21 гадоў (народжаныя ў перыяд з 1 студзеня 1998 да 30 чэрвеня 2001 года, грамадзяне Малдовы з 1 ліпеня 1997 да 31 чэрвеня 2001 года);
  • не быць раней удзельнікамі Праграмы Study Tours to Poland.

Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 30 чэрвеня 2019 уключна (да 23:59 па польскім часе)

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 12 жніўня 2019 на пададзены ў заяўцы e-mail.

Падрабязнасці і інструкцыю па заяўцы шукайце тут

Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland
Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland Study Tours to Poland