Інфакампанія па лічбавай бяспецы “Усё чыста!”
Кампанія “Усё чыста!” мае за мэту расказаць як мага больш шырокаму колу беларусак і беларусаў у краіне і за мяжой пра тое, чаму, навошта і як чысціць свае дэвайсы і сацыяльныя сеткі, выдаляць адчувальную інфармацыю пры перасылцы файлаў і клапаціцца пра лічбавую гігіену.
З 6 па 27 траўня ўсе жадаючыя могуць далучыцца, зрабіўшы пост, рылз, тыкток, сторыз, артыкул па тэмах інфакампаніі з хаштэгамі #усёчыста #всёчисто — і нават перадаць эстафету знаёмым праз тэг! Альтэрнатыўна, можна дадаць прыпіску ўнізе паста ці ў падводцы да тэкста: Пост зроблены ў межах інфакампаніі “Усё чыста!”. Далучайся і расказвай пра тое, як утрымліваць дэвайсы ў чысціні.
Як я магу далучыцца?
- зрабіце рэпост любога паста інфакампаніі з хаштэгамі #усёчыста #всёчисто
- зрабіце пост на аснове інструкцый па лічбавай бяспецы ад аднаго з нашых партнёраў — КіберБабра. Вы можаце знайсці іх на сайце або ў Telegram;
- хочаце запартнёрыцца? Зрабіце матэрыял у інстаграме ў рэжыме суаўтарства (калабарацыі) з КіберБабром;
- зрабіце свой аўтарскі матэрыял на тэму. А калі хочаце, каб яго вычыталі эксперты або атрымаць каментар спецыялістаў, звярніся ў Telegram-бот КіберБабра;
- перадайце эстафету падпісчыкам або калегам!
Тэксты, якія могуць быць вам карыснымі:
- Як пачысціць тэлефон для праходжання мяжы?
- Як ачысціць Instagram?
- Адключыць архіваванне гісторый у Instagram
- Як выдаліць асобны пошукавы запыт у YouTube?
- Ачысціць спіс дзеянняў у Facebook
- Выдаленне ўручную і аўтавыдаленне чатаў у Telegram
- Выдаленне і аўтавыдаленне кэша ў Telegram
- Наладзіць аўтавыдаленне для ўсіх новых чатах у Telegram
- Хуткая праверка Тэлеграм-акаўнта праз радок пошуку (з мабільнай версіі прыкладання)
- Ручное і аўтаматычнае выдаленне перапісак у Signal
- Ручное і аўтаматычнае выдаленне перапісак у Viber
- Выдаленне перапісак у WhatsApp
- Аўтавыдаленне перапісак у WhatsApp
- Як выдаліць метаданыя на фота і відэа з тэлефона?