EMI 2020. Engage. Maintain. Improve

EMI 2020. Engage. Maintain. Improve

Праграма па развіцці патэнцыялу рэгіянальных ініцыятыў, актывістаў і актывістак мясцовых супольнасцей.

EMI 2020

EMI 2020 распрацавана як 3-месячны навучальны курс для актывістаў і актывістак з рэгіёнаў Беларусі. Праграма пабудавана па прынцыпе змешанага навучання і прадугледжвае 3 вочныя сустрэчы і вэбінары ў перыяд з сакавіка па травень.

Асноўная мэта – развіццё кампетэнцый актывістаў і актывістак з рэгіёнаў Беларусі для ўзмацнення іх ролі ў агульнай структуры грамадзянскай супольнасці.

Для чаго вам праграма

  • даць уяўленне аб падыходзе, заснаваным на правах чалавека, для працы ў грамадзянскім сектары;
  • пазнаёміць з лепшымі практыкамі ўключэння грамадзян, падтрымання працы НДА і ініцыятыўных груп у Беларусі і за мяжой;
  • развіць навыкі стратэгічнага планавання, арганізацыі працы каманды, працы з сацыяльнымі медыя;
  • даць платформу для знаёмства рэгіянальных грамадзянскіх арганізацый/ініцыятыў/актывіст_ак і наладжвання далейшага супрацоўніцтва.

Праграма распрацавана і рэалізуецца шведскай міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай супольнасці Forum SYD.
Усе выдаткі па пражыванню, харчаванню і транспарту пакрываюцца арганізатарамі.

Месца правядзення

Тры сесіі будуць праходзіць у Мінскім раёне або вобласці.

Асноўныя даты

  • 26-29 сакавіка – першая вочная сесія
  • 24-26 красавіка – другая вочная сесія
  • 29-31 траўня – трэцяя вочная сесія

Працоўныя мовы

руская/беларуская і англійская (з магчымасцю перакладу).

Тэрмін падачы заяўкі – 1 сакавіка 2020 г.

Анкета па спасылцы.