Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах

Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах

РГМА “Грамадзянскі форум” сумесна з European Minority Youth Network запрашае беларускую моладзь прыняць удзел у семінары “Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах” і атрымаць унікальныя арганізатарскія навыкі і пазнаёміцца з лепшымі методыкамі нефармальнай адукацыі.

1

Мэтай праекта з’яўляецца развіццё грамадзянскага ўдзелу і ўключэння моладзі пры дапамозе развіцця моладзевай працы ў аддаленых рэгіёнах (абласных гарадах) і сельскіх раёнах. Развіццё моладзевай працы, у сваю чаргу, будзе спрыяць актыўнаму ўдзелу моладзі ў мясцовым жыцці, павышэнню грамадзянскасці, роўнага ўдзелу жанчын і мужчын.

На семінары вы зможаце:

  • вывучыць такія паняцці як “дэмакратычная грамадзянскасць”, “Правы чалавека”, “моладзевы ўдзел” і як яны ўплываюць на грамадзянскую актыўнасць
  • даведацца пра метады моладзевай працы і лепшыя методыкі нефармальнай адукацыі
  • навучыцца ствараць моладзевыя планы дзеянняў, моладзевыя праекты і грамадскія кампаніі
  • пазнаёміцца з досведам Літвы і Польшчы ў рэалізацыі моладзевых ініцыятыў
  • стварыць каманду для рэалізацыі ўласнага лакальнага праекта ў вырашэнні грамадскай праблемы вашага горада

Каго шукаюць

  • беларуская моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў
  • пражывае/навучаецца ў рэгіёнах (асабліва ў заходніх абласцях)
  • мае базавы досвед моладзевай працы ці нефармальнай адукацыі
  • матываваныя не толькі атрымаць веды, але і падзяліцца імі з іншымі

Абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел удзельнікаў і ўдзельніц у рэалізацыі моладзевых планаў дзеянняў па вырашэнні якой-небудзь мясцовай праблемы.

Што? Дзе? Калі?

Семінар пройдзе ў Гродна (дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам) 27 красавіка – 2 траўня 2020 г.

Арганізатары аплачваюць праезд (эканамічным відам транспарту), харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц. Узнос для ўдзелу складае 20 беларускіх рублёў.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.
Дэдлайн – 10 красавіка ўключна.

Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць апавяшчэнне аб адборы не пазней за 15 красавіка.

Засталіся пытанні? Пішыце на [email protected].