Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах
РГМА “Грамадзянскі форум” сумесна з European Minority Youth Network запрашае беларускую моладзь прыняць удзел у семінары “Развіццё моладзевай працы і ўдзелу моладзі ў аддаленых рэгіёнах” і атрымаць унікальныя арганізатарскія навыкі і пазнаёміцца з лепшымі методыкамі нефармальнай адукацыі.
Мэтай праекта з’яўляецца развіццё грамадзянскага ўдзелу і ўключэння моладзі пры дапамозе развіцця моладзевай працы ў аддаленых рэгіёнах (абласных гарадах) і сельскіх раёнах. Развіццё моладзевай працы, у сваю чаргу, будзе спрыяць актыўнаму ўдзелу моладзі ў мясцовым жыцці, павышэнню грамадзянскасці, роўнага ўдзелу жанчын і мужчын.
На семінары вы зможаце:
- вывучыць такія паняцці як “дэмакратычная грамадзянскасць”, “Правы чалавека”, “моладзевы ўдзел” і як яны ўплываюць на грамадзянскую актыўнасць
- даведацца пра метады моладзевай працы і лепшыя методыкі нефармальнай адукацыі
- навучыцца ствараць моладзевыя планы дзеянняў, моладзевыя праекты і грамадскія кампаніі
- пазнаёміцца з досведам Літвы і Польшчы ў рэалізацыі моладзевых ініцыятыў
- стварыць каманду для рэалізацыі ўласнага лакальнага праекта ў вырашэнні грамадскай праблемы вашага горада
Каго шукаюць
- беларуская моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў
- пражывае/навучаецца ў рэгіёнах (асабліва ў заходніх абласцях)
- мае базавы досвед моладзевай працы ці нефармальнай адукацыі
- матываваныя не толькі атрымаць веды, але і падзяліцца імі з іншымі
Абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел удзельнікаў і ўдзельніц у рэалізацыі моладзевых планаў дзеянняў па вырашэнні якой-небудзь мясцовай праблемы.
Што? Дзе? Калі?
Семінар пройдзе ў Гродна (дакладнае месца паведамяць адабраным удзельнікам і ўдзельніцам) 27 красавіка – 2 траўня 2020 г.
Арганізатары аплачваюць праезд (эканамічным відам транспарту), харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц. Узнос для ўдзелу складае 20 беларускіх рублёў.
Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць заяўку па спасылцы.
Дэдлайн – 10 красавіка ўключна.
Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць апавяшчэнне аб адборы не пазней за 15 красавіка.
Засталіся пытанні? Пішыце на [email protected].