РАДА адчыталася па моладзі

РАДА адчыталася па моладзі

Універсальны перыядычны агляд (далей УПА) – гэта новы механізм Савета па правах чалавека, у рамках якога чатыры разы на год праводзяцца рэгулярныя агляды выканання 193 краінамі-сяброўкамі ААН абавязацельстваў і абавязкаў у галіне правоў чалавека шляхам прадастаўлення ўніверсальных перыядычных аглядаў як з боку дзяржавы, так і прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці,  у тым ліку РАДА.

УПА дае ацэнку выканання краінамі абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Статуце ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і добраахвотных заявах і абавязацельствах краін і інш.

Дзякуючы УПА адбываецца абмен прыкладамі найлепшых практык у галіне правоў чалавека па ўсім свеце, у тым ліку правоў моладзі. У цяперашні час не існуе іншых аналагічных універсальных механізмаў.

Канчатковая мэта УПА заключаецца ў тым, каб палепшыць становішча ў галіне правоў чалавека ва ўсіх краінах, што дазволіць змяніць жыццё людзей па ўсім свеце, у тым ліку маладых людзей у Беларусі, дзякуючы рэкамендацыям, якія прадставіла РАДА.

Працоўная сустрэча прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці павінна была адбыцца ў красавіку 2020 года, а прадстаўнікі і прадстаўніцы дзяржавы павінны былі прэзентаваць сваю фінальную справаздачу на 36 сесіі Савета па правах чалавека ў траўні 2020 года, аднак з-за сітуацыі з пандэміяй у свеце мерапрыемствы перанеслі на кастрычнік 2020 года.

Усе ўніверсальныя перыядычныя агляды прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку РАДА, можна знайсці па спасылцы