Конкурс міні-праектаў TANDEM-VI

Конкурс міні-праектаў TANDEM-VI

Конкурс праводзіцца ў межах праекта “Тандэм VI – Супрацоўніцтва для развіцця мясцовых супольнасцей і ўдзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні ў Беларусі”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовыя органы ўлады, ініцыятыўныя групы грамадзян.

Віды дзейнасці, якія могуць быць падтрыманы ў рамках міні-праекта:  

  • дзеянні, накіраваныя на развіццё і ўмацаванне мясцовага самакіравання і грамадзянскай супольнасці, на актывізацыю ўдзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння
  • дзеянні ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і экалогіі, добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў і транспартнай сеткі
  • дзеянні, накіраваныя на вырашэнне пытанняў мясцовага значэння ў сферы адукацыі і культуры, спорту, адпачынку і турызму, аховы і адраджэння культурна-гістарычнай спадчыны

Меркаваны тэрмін рэалізацыі міні-праектаў (уключаючы час іх рэгістрацыі): з 1 студзеня па 30 лістапада 2021.

Падрабязней пра ўмовы конкурсу чытайце тут.

Тэрмін падачы заявак разам з бюджэтамз 1 чэрвеня па 30 жніўня да 24:00.