Балтыйска-расійскі моладзевы форум-2016
Эстонская Атлантычная Асацыяцыя (ЭАА) арганізуе штогадовы Балтыйска-расійскі моладзевы форум, які пройдзе 2-5 лістапада ў Вільнюсе (Літва). Форум арганізоўваецца ў супрацоўніцтве з Штабкватэрай НАТА, Літоўскай Атлантычнай Асацыяцыяй і Фондам Фрыдрыха Эберта.
Форум будзе праходзіць у шосты раз. Галоўны акцэнт будзе зроблены на адносінах паміж НАТА, краінамі Балтыі і Расіяй. Мерапрыемства збярэ разам 50 удзельнікаў, актыўных у сферы міжнародных стасункаў, бяспекі і абароны, з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Расіі, Скандынавіі і краін Усходняга Партнёрства.
ЭАА пакрые абраным удзельнікам кошты пражывання і выдаткі на падарожжа (да 100 еўра, калі кошт падарожжа будзе даражэйшым, удзельнікі павінны будуць самастойна пакрыць розніцу). Арганізацыйны ўнёсак для ўдзельнікаў выносіць 30 еўра.
Форум будзе цікавы перад усім студэнтам і маладым спецыялістам, фокусам дзейнасці/навучання якіх з’яўляюцца міжнародныя стасункі і абарона і бяспека.
Для рэгістрацыі на Форум трэба зарэгістравацца па спасылцы. Рэгістрацыя даступна да 30 чэрвеня 2016 г.
Больш інфармацыі і праграму мерапрыемства можна знайсці ў дакуменце. Фотаздымкі з Балтыйска-расійскага Моладзевага Форума 2015, які адбыўся ў Таллінне (Эстонія) можна знайсці тут.