Кансультацыя па конкурсе ЕС “Умацаванне патэнцыялу ў сферы моладзі”

Кансультацыя па конкурсе ЕС “Умацаванне патэнцыялу ў сферы моладзі”

Анлайн-трансляцыя інфармацыйнай сустрэчы па конкурсе “Умацаванне патэнцыялу ў сферы моладзі  – вакно Усходняга Партнёрства” адбудзецца 27 студзеня а 15:30 па беларускім часе. Трансляцыя зойме 2 гадзіны.

Конкурс прапаноўвае магчымасць падтрымкі праектаў моладзевых арганізацый з Арменіі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны ў межах праграмы Эразмус+. Падрабязенае пра конкурс можна даведацца па спасылцы: https://eacea.ec.europa.eu/erasmus-plus/actions/key-action-2-cooperation-for-innovation-and-exchange-good-practices/capacity_en

Падчас анлайн-трансляцыі вы атрымаеце практычную інфармацыю пра конкурс і працэдуру падачы заявак на фінансаванне.

Для таго, каб праглядзець трансляцыю, трэба перайсці па спасылцы: https://webcast.ec.europa.eu/capacity-building-in-the-field-of-youth-2017-eastern-partnership-window

Каб атрымаць адказы на свае пытанні падчас трансляцыі – пішыце на [email protected]. Матэрыялы трансляцыі будуць даступныя на сайце пасля трансляцыі.

Мова трансляцыі – англійская.