Еўрапейскі з’езд моладзі
Еўрапейскі з’езд моладзі, найбуйнешая палітычная сустрэча маладых людзей Еўропы ў 2017 годзе, пройдзе з 9 па 12 сакавіка ў Страсбуры.
З’езд стане нагодай абмеркаваць у тэматычных групах грамадзянскую Еўрапейскую Канстытуцыю.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя лідары, якія могуць прыняць пазіцыю, могуць данесці сваё меркаванне і паспрыяць развіццю. Шукаюцца людзі, якія могуць стымуляваць і ўзбагаціць дэбаты!
Практычная інфармацыя:
Удзельнікі З’езду будуць працаваць у тэматычных камісіях (групах па 10 чалавек) у межах якіх удзельнікі прымуць тэкст, звязаны з тэмай абмеркавання. Напрыканцы семінара сабраныя тэксты будуць аб’яднаныя ў грамадзянскую Еўрапейскую Канстытуцыю, за якую прагаласуе ўвесь З’езд. Уся праца будзе адбывацца па-англійску.
Усім ўдзельнікам будзе забяспечана пражыванне ў Страсбуры (сняданні ўключаны), большасць пасілкаў будзе пакрыта арганізацыйным унёскам у 40 еўра. Транспартныя выдаткі пакрываюцца на 50% (але не больш за 100 еўра).
Падрабязней пра З’езд можна даведацца на сайце мерапрыемства.