Шукаем “жывыя кнігі”, каб разбурыць стэрэатыпы
Ці бывала калі-небудзь такое, што Вы чулі ў свой бок: “Сам_а вінават_ая! З такімі так і трэба!”? Ці знаёма Вам адчуванне таго, што хочацца закрычаць, растлумачыць, што ўсё не так, як здаецца на першы погляд, ці як распавядае прапаганда ў СМІ?
Жывая бібліятэка дае гэтую магчымасць: магчымасць быць сабой, магчымасць рассказаць як мага большаму колу людзей, што за стэрэатыпамі хаваюцца такія ж самыя людзі, якія здольны адчуваць боль, кахаць, злавацца.
Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі. Арганізавана Жывая бібліятэка так жа сама, як і звычайная: “чытачы” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.
КАЛІ ВЫ:
- Належыце да пэўнай сацыяльнай групы, ў дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы
- Сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці
- Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”
- Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету і хоць трошкі змяніць светапогляды іншых людзей
- Гатовыя да шчырага дыялогу аб набалелым
- Гатовыя адкрыцца і рассказаць усяму свету, як гэта быць “Іншым”
Тады Жывая бібліятэка запрашае Вас на мерапрыемствы і дае магчымасць адчуць сябе “жывой кнігай”! Для таго, каб далучыцца, трэба запоўніць заяўку да 14 сакавіка.
Калі у Вас ёсць сябры, якія яшчэ не ведаюць, што такое Жывая Бібліятэка, але падыходзяць пад апісанне вышэй, запрашайце іх! Арганізатары будуць радыя сустрэцца з новымі цікавымі людзьмі і распавесці болей пра Жывую Бібліятэку.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у праекце Вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні праекту ў сацыяльных сетках в ВК альбо FB альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com