Скажам праектам “Прывітанне”

ЧАС: 17-19 сакавіка 2017 г (пт-нд)
МЕСЦА: г. Мінск, вул. Старынаўская, 15
ДЛЯ КАГО: студэнты дзённай формы навучання беларускіх ВНУ з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Цябе чакаюць:
- адукацыйныя блокі на тэму праектнага менеджменту, каардынацыі каманды, методыкі форум-тэатру;
- 2 МІЖНАРОДНЫХ эксперта;
- плённыя дыскусіі і дэбаты на тэму студэнцкага самакіравання;
- а ў пятніцу вечарам да нас завітае музычны госць!
Для таго, каб прэтэндаваць на ўдзел у семінары, трэба запоўніць ЗАЯЎКУ да 13 сакавіка (23:59)
Умова для ўдзелу – 5 рублёў (часткова пакрывае арэнду і кава-паьўзы).
УВАГА! Усе удзельнікі забяспечваюцца харчаваннем, а для іншагародніх яшчэ і пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.
Пачытаць ВОДГУКІ удзельнікаў пра нашы семінары можна тут.