“Украінская адукацыя: шукаем адказы!”
З 14 па 17 сакавіка ў Мiнску пройдзе серыя адкрытых мерапрыемстваў пра вышэйшую адукацыю ва Украіне.

14 -а сакавіка 18:00 у Прэс-клюбе адбудзецца лекцыя эксперта Сяргея Курбатава на тэму акадэмічнай дабрасумленнасці: як перамагчы плагіят у студэнцкіх і навуковых працах, лёсы навукоўцаў і чынавецтва, чые дыпломы не пацвердзіліся, гісторыя стварэння незалежнай агенцыі па кантролі якасці адукацыі. Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/9axbLB
16-а сакавіка 18:00 у Прэс-клюбе эксперткі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў (УАС) раскажуць пра студэнцкі актывізм ва Украіне. У некаторых ВНУ Украіны – Балонскі працэс, а некаторыя больш нагадваюць вітанні з СССР. Міністэрства Адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013 году, але дагэтуль некаторыя рашэнні зусім не-еўрапейскія. Што ў такой сітуацыі рабіць студэнтам і студэнткам? Адказы на гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць на лекцыі-дыскусіі з тымі, хто стаіць у вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі! Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/eEV81T
17-а сакавіка з 12:00 да 18:00 у прасторы KOMNATA 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50-302) адбудзецца воркшоп па арганізацыйным развіцці студэнцкіх арганізацый ад эксперткі УАС Лізы Шчапяцільнікавай. Будзем шукаць адказы на пытанні: як зрабіць сваю арганізацыю ўстойлівай да змены дэкана і дэканак і іншых перыпецій ва ўніверы. Адкуль браць матываваную каманду, і як уплываць на сваю адукацыю? Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/94g4LI