Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў упершыню ладзіць Летнік для студэнтаў і моладзі “Усё будзе ЗБС!”
Летнік “Усё будзе ЗБС!” – гэта 3 дні на свежым паветры ў асяроддзі актыўнай моладзі краіны. Калі табе надакучылі нудныя пары, а сесіі нарэшце прыйшоў канец, тады з намі ты зможаш цудоўна распачаць гэтае лета, а таксама актыўна і карысна адпачнуць на прыродзе!
Летнік ладзіць Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў. Мэтай Летніка арганізатаркі і арганізатары ставяць пашырэнне нефармальнай адукацыі па методыцы “роўны навучае роўнага”. Актывісткі і актывісты ЗБС будуць самастойна праводзіць усе часткі праграмы, тым самым заахвочваючы моладзь да адказнага, актыўнага і карыснага адпачынку.
На Летніку цябе чакаюць:
- Знаёмства з методыкай форум-тэатра, напісанне сцэнароў па хвалюючых тэмах, якія абіраюць самі ўдзельнікі;
- Пашырэнне светапогляду і змена светаўспрымання;
- Яркія размовы з неардынарнымі людзьмі з усёй краіны;
- Магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі з іншымі ўдзельнікамі;
- Лагерная рамантыка: намёты, вогнішча, зоркі, песні;
- Зарад пазітыва для развіцця і змен
Летнік ЗБС – гэта месца свабоднае ад дыскрымінаціі і непавагі. Агульнымі арганізатарскімі сіламі і намаганнямі будзе створана адкрытая і свабодная прастора для ўсіх удзельніц і удзельнікаў.
Пра месца правядзення будуць паведамлены толькі адабраныя удзельніцы і ўдзельнікі, але арганізатарскі бок можа запэўніць, што гэта будзе гістарычнае і маляўнічае месца ўдалечы ад шумных гарадоў.
Кошт удзелу складае 20 BYN. Сюды ўваходзіць даезд у абодва бакі з Менска, харчаванне, уся праграма. Удзельніца / удзельнік самастойна забяспечвае сябе спальнікам і дыванком.
Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 15 чэрвеня.