Правы чалавека на “пальцах”
Як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі? Валантэрская служба “Вясны” прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцамі, а таксама даведацца, што такое Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (МПД).
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.
Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету да 11 чэрвеня. Месца правядзення семінару будзе паведамлена ўдзельнікам і удзельніцам дадаткова.
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на адрас электроннай пошты help@spring96.org.