Конкурс эсэ “Лідар заўтрашняга дня”
Удзельнiкам трэба напiсаць эсэ аб’ёмам не больш за 2,100 слоў на тэму: Robots are coming for your job. How do you augment yourself to stay economically relevant?
Кандыдаты і кандыдаткі павінны прадставіць ідэі, якія змаглі б паўплываць на журы. Чакаюцца прафесійныя, творчыя эсэ, якія дадуць добрую нагоду для разважання.
Кандыдаты і кандыдаткі змогуць:
- Далучыцца да сумеснай дыскусіі з 600 лепшымі сусветнымі лідарамі;
- Падзяліцца сваімі думкамі, ідэямі і прапановамі з сусветнай элітай;
- Пазнаёміцца з 200 яркімі маладымі асобамi;
- Атрымаць магчымасць стаць сябрамі сапраўды ўнікальнай і моцнай сусветнай арганізацыі;
- Атрымаць узнагароду ў 30,000 CHF (каля 25 000€), якую падзеляць паміж сабой тры пераможцы, а таксама атрымаць узнагароду Gallen Wings of Excellence Award.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- навучацца ў магістратуры ці аспірантуры любой спецыяльнасці любога ўніверсітэта;
- быць не старэйшыя за 30 гадоў;
Патрабаванні да эсэ:
- Аб’ём – 2100 слоў.
- Мова – англійская.
- Эссэ павінна быць ананімным i індывідуальным, напісаным выключна для гэтага конкурсу.
- Павінны быць пералічаныя ўсе крыніцы і прастаўленыя ўсе спасылкі ў адпаведных частках эсэ.
Больш падрабязная iнфармацыя пра конкурс тут.
Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн на сайце арганізатараў.