Дзень Роднай Мовы з ЗБС
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашае студэнтаў і студэнтак 21 лютага ў вельмі цёплым атачэнні адсвяткаваць Дзень Роднай Мовы.
Вас чакаюць не толькі цёплая гарбата, утульная атмасфера з прыемнай музыкай ды знаёмствы з неверагоднымі людзьмі:
- анлайн-квіз з падарункамі,
- захапляльная камандная гульня,
- невялічкія прамовы і прэзентацыі.
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежаваная.
Бяры сваю мову і прыходзь 21 лютага а 19:00 у Prastory ZBS (вул.Кастычніцкая,19 корп.20)