InspiredBy 2020
InspiredBY — гэта мерапрыемства, дзе актывісты і актывісткі ўсіх сфер дзейнасці з Беларусі, а таксама Расіі і краін Усходняга партнёрства сустракаюцца, каб знаёміцца і вучыцца адзін у аднаго незалежна ад прыналежнасці да нацыянальнасці, мовы ці арганізацыі. Натхняць і дзяліцца сваім вопытам работы, пашыраючы правы і магчымасці праектаў грамадзянскай супольнасці.
Сёлета мерапрыемства адбудзецца 21-24 траўня.
InspiredBY служыць напамінам пра тое, што нас шмат, і што актывісты і актывісты з розных краін і рэгіёнаў, дзякуючы падтрымцы і базе ведаў адзін аднаго, могуць дамагчыся поспеху і змен!
Чаму InspiredBY? Кожны актывіст і кожная актывістка натхняе сваім досведам, сваёй актыўнасцю, сваёй сілай! Магчыма, самі таго не падазраючы, мы запускаем эфект даміно і падштурхоўваем адзін аднаго да дзеянняў!
Хочаце быць часткай InspiredBY? Тады запаўняйце форму!
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 сакавіка.
Арганізатары: РМГА “Нэкст Стоп – Нью Лайф” і InspiredBY.