Ёсць ідэі праектаў у галіне мастацтва для маладых людзей?

The Prince Claus Fund абвяшчае новы конкурс прапаноў: the Next Generation Call 2020.
The Next Generation падтрымлівае ініцыятывы маладых людзей, накіравана ўзмацніць голас маладых людзей і стварыць бяспечныя прасторы, дзе яны могуць выкарыстоўваць мастацтва і культуру, каб прадставіць і даследаваць розныя спосабы быцця.
Праекты павінны пачацца пасля ліпеня 2020 года і працягнуцца максімум адзін год.
Праект для мастацкіх арганізацый, калектываў, творчых цэнтраў, мастакоў і мастачак, культурных практыкаў, якія працуюць у такіх галінах, як выяўленчае мастацтва, фатаграфія, кіно, тэатр, літаратура і лічбавыя медыя.
Асабліва цікавяць праекты з эксперыментальным падыходам, якія дазваляюць маладым людзям удзельнічаць у:
- распрацоўцы шырокага спектру наратываў аб магчымых ідэнтычнасцях, асабліва тых, якія падвяргаліся цэнзуры або маргіналізацыі па палітычных, рэлігійных, культурных, эканамічных ці іншых прычынах;
- стварэнне бяспечных прастор, дзе маладыя мастакі і мастачкі, удзельнікі і ўдзельніцы могуць бяспечна даследаваць і развіваць сваю індывідуальнасць;
- дапамагаць маладым жанчынам і мужчынам творча і ўпэўнена пераадольваць абмежавальныя гендарныя нормы.
Фонд падтрымлівае праекты з фінансавым дыяпазонам да 20 000 еўра.
Дасылайце заяўкі з суправаджальнымі матэрыяламі на адрас [email protected]
Апошні тэрмін падачы заявак – панядзелак, 9 сакавіка 2020 года (23: 59) CET (галандскі час).
Увага! Да разгляду прымаюцца толькі заяўкі, запоўненыя ў афіцыйнай заявачнай форме, адпраўленыя на паказаны вышэй адрас электроннай пошты і атрыманыя да ўстаноўленага тэрміну.
Падрабязнае кіраўніцтва і інфармацыя аб працэсе падачы заяўкі па спасылцы.