“Адчуй правы чалавека”
Кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Зразумець як дапаможа майстэрня форум-тэатра “Адчуй”!
Форум-тэатр – імправізацыйны фармат, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Форум-тэатр дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.
У праграме:
- гульні на разняволенне
- форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
- падрыхтоўка і паказ* пастаноўкі
Прыходзьце на форум-тэатр 29 лютага з 11:00 да 19:30 у прастору «Задзіночання беларускіх студэнтаў» (вул. Кастрычніцкая, 16к20).
* вы можаце паўдзельнічаць толькі ў паказе форум-тэатра. Для гэтага вас чакаюць 29 лютага да 18:00 (ў апошнім пытанні анлайн-рэгістрацыі пазначце час удзелу 18:00-19:00).
Абавязковая рэгістрацыя да 25 лютага ўключна па спасылцы.
Колькасць месцаў абмежавана. 26 лютага вы атрымаеце запрашэнне па пошце. Удзел бясплатны.
Форум-тэатр праводзіцца Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” сумесна з прасторай “Задзіночання беларускіх студэнтаў” у межах Дня нулявой дыскрымінацыі, каб садзейнічаць роўнасці ўсіх людзей перад законам і ў жыцці