Жывая Бібліятэка сыходзіць у Zoom
У часы сацыяльнага дыстанцыравання шмат каму з нас не хапае жывых размоў. Цэнтр “Жывая Бібліятэка” вырашыў выправіць гэту сітуацыю і правесці “Жывую Бібліятэку” анлайн!
2 траўня (субота) на платформе Zoom вы можаце паразмаўляць з цікавымі Жывымі Кнігамі!
Чаго чакаць?
Чатыры Жывыя Кнігі, якія распавядуць пра сябе і як мяняецца іх жыццё зараз. Камунікацыя будзе адбывацца ў малых групах да 8 чалавек.
Сюрпрыз — у адрозненне ад жывога фармату, вы зможаце прачытаць усе Кнігі
Жывыя Кнігі, з якімі можна будзе паразмаўляць:
- Ольга “Невидимая инвалидность”
- Юля “ВИЧ-позитивная”
- Мария, “Одинокий (пансексуальный) полиамори”
- Максим, “Теолог”
Дзе і калі: 2 траўня (субота), 14:00-17:00, платформа Zoom.
Колькасць месцаў абмежавана – арганізатар_кі могуць запрасіць да 35 чалавек
Абавязковая рэгістрацыя да 23:59 1 траўня па спасылцы. Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail ліст са спасылкай і інструкцыямі раніцай 2 траўня.
Больш інфармацыі пра фармат Жывой Бібліятэкі вы можаце знайсці тут.