Якія праблемы турбуюць моладзь у Магілёве?

Якія праблемы турбуюць моладзь у Магілёве?

29 красавіка прайшла прэзентацыя вынікаў сацыялагічнага даследавання “Актуальныя праблемы сучаснай моладзі”, якое праводзіў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у сакавіку-красавіку 2020 года.

молодежная политика

Апытанне праводзілася сярод жыхар_ак Магілёва і Магілёўскай вобласці ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў.
У даследаванні выкарыстоўваліся два сацыялагічных метаду: масавае анкетнае інтэрнэт-апытанне, у якім прынялі ўдзел 606 чалавек і апытанне ў рамках чатырох фокус-груп.

  • Што перашкаджае самарэалізацыі моладзі?
  • Ці задаволеныя маладыя людзі арганізацыяй свайго вольнага часу?
  • Чаго ім не хапае?
  • Як зрабіць так, каб моладзь стала актыўнай?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні паспрабавалі знайсці аўтар_кі даследавання.

Аналіз апытання рэспандэнта_к паказвае як дастаткова пазітыўную карціну ў сферы працы з моладдзю, так і неабходнасць якасных змен, пашырэння прыярытэтаў, падтрымкі з боку дзяржавы і ўзаемасувязі моладзевых ініцыятыў.

Галоўныя праблемы, якія турбуюць моладзь – гэта заробак і працаўладкаванне. Моладзь мае патрэбу ў падтрымцы з боку дзяржавы і грамадскіх інстытутаў, нягледзячы на дастатковую гатоўнасць самаарганізацыі і вырашэння сваіх праблем самастойна.

Самыя вялікія страхі маладых людзей звязаны з рызыкай страціць сродкі да існавання. Пра гэта ў інтэрнэт-апытанні паведамілі 80,9% хлопцаў і 78,4% дзяўчат. Прычым гаворка ідзе не столькі аб страхах за сваё жыццё або жыццё сваіх блізкіх (гэтыя асцярогі апынуліся толькі на трэцім месцы), колькі аб матэрыяльных умовах жыцця.

Амаль 2/3 рэспандэнта_к гатовы асабіста ўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні грамадскіх забаўляльных мерапрыемстваў. Гэты велізарны сацыяльны патэнцыял застаецца практычна незапатрабаваным. Многія ўдзельні_цы апытання наракалі на недастатковую колькасць публічных месцаў для адпачынку і самаразвіцця моладзі.

“Падчас правядзення даследавання мы зафіксавалі сацыяльна небяспечны ўзровень эміграцыйных арыентацый беларускай моладзі. Так, па нашых дадзеных, на знешнюю эміграцыю настроена 36,2% хлопцаў і 21,5% дзяўчат. Гэта можа стварыць вялікія рызыкі для дэмаграфічнай і эканамічнай бяспекі беларускай дзяржавы”, – кажа доктар сацыялагічных навук, прафесар Юрый Бубноў.

Вынікі:

  • звярнуць увагу на інфармаванне насельніцтва аб працы з моладдзю і моладзевых праблемах
  • пашырыць спектр адукацыйных мерапрыемстваў
  • стварыць месцы для самарэалізацыі моладзі, напрыклад грамадскія прасторы (паркі, бібліятэкі, арт-прасторы і інш.)
  • працаваць над выхаваннем моладзі, самаацэнкай і іміджам беларускага грамадства
  • нароўні з дзяржаўнай падтрымкай моладзі, важна ўкараняць новыя формы недзяржаўнай дапамогі маладым людзям, якія па тых ці іншых прычынах апынуліся ў цяжкай сітуацыі.

Больш падрабязна з вынікамі і рэкамендацыямі можна пазнаёміцца па спасылцы.