«НГО внутряшка»

«НГО внутряшка»

Асамблея НДА Беларусі, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, Арт Сядзіба і Праваабарончы цэнтр «Вясна» запрашаюць на анлайн-канферэнцыю пра грамадскі сектар «НГО внутряшка».

25 чэрвеня з 16.00 да 22.00 на прасторах YouTube вы зможаце далучыцца да вебінараў і дыскусій пра ўнутраны стан беларускіх актывістаў і актывістак. Паглядзець грамадскі сектар знутры, які ён ёсць, на болі і сумневы, перамогі і поспехі, думкі і ваганні людзей, якія там працуюць.

Канферэнцыя «НГО внутряшка» створана для працаўнікоў і працаўніц грамадскіх арганізацыяў, ініцыятыў, лідараў і лідарак, валанцёраў і валанцёрак.

Гэтай падзеяй арганізатары і арганізатаркі хочуць паказаць магчымыя спосабы развіцця кар’еры ў НДА, процідзейнічаць выгаранню актыву грамадскіх арганізацый, паказаць магчымыя спосабы аднаўлення рэсурснага стану, як самастойна, так і ў арганізацыі.

Каб не прапусціць цікавыя дыскусіі, рэгіструйцеся па спасылцы ды атрымлівайце нагаданне пра падзеі канферэнцыі.