Моладзевая трэнерская сетка “Поровну” абвяшчае набор дзяўчат і юнакоў!
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Гендарныя перспектывы” сумесна са шведскімі партнёрамі запускае моладзевую трэнерскую сетку “Поровну“, якая заснавана на прынцыпе peer-to-peer (“Роўны навучае роўнага”) і сваёй дзейнасцю прасоўвае каштоўнасці гендарнай роўнасці.
Моладзевая трэнерская сетка “Поровну” – гэта ў першую чаргу маладыя людзі, якія падзяляюць прынцыпы гендарнай роўнасці, ужываюць іх у сваім жыцці і хочуць дзяліцца гэтымі ведамі са сваімі аднагодкамі.
Менавіта таму ў рамках сеткі плануецца стварыць трэнерскія пары (дзяўчына і хлопец) ва ўзросце 18-25 гадоў, якія сваім прыкладам змогуць паказаць гендарную роўнасць у дзеянні.
Што прапануюць:
- 2 двухдзённых адукацыйных семінара, якія пройдуць недалёка ад Мінска і дзе вы зможаце паглыбіць свае веды ў сферы гендарнай роўнасці, гендарных стэрэатыпаў і гвалту ў партнёрскіх адносінах, а таксама атрымаеце навыкі трэнерства ў нефармальнай адукацыі
- пошук партнёркі/партнёра ў вашу трэнерскую пару (пры неабходнасці)
- прадастаўленне неабходных матэрыялаў (метадычных праграм, раздатачных матэрыялаў)
- магчымасць асвоіць інструменты для анлайн-працы
- падтрымку і цьютарства падчас правядзення вашых самастойных трэнінгаў
- удзел у супольнасці моладзевых трэнерак і трэнераў у сферы гендарнай роўнасці
Што чакаюць ад вас:
- адказны і якасны падыход да навучання на трэнінгах
- правядзенне 6 гадзін трэнерскіх заняткаў з адной і той жа групай (4 заняткі па 1,5 гадзіны) сумесна са сваёй трэнерскай парай
- абавязковая прысутнасць і актыўны удзел у двух адукацыйных семінарах ад сеткі “Поровну”
- падзел місіі і прынцыпаў МГА “Гендарныя перспектывы”
Дата правядзення навучальных трэнінгаў: 25-27 верасня і 16-18 кастрычніка.
Перыяд правядзення самастойных трэнінгаў ад трэнерскіх пар: лістапад 2020-красавік 2021.
Ужо хочаце далучыцца?
Тады хутчэй запаўняйце заяўку!
Дэдлайн – 25 жніўня ўключна.