Экстраная падтрымка НКА

Экстраная падтрымка НКА

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый прапануе экстранную падтрымку для арганізацый грамадзянскай супольнасці (некамерцыйных недзяржаўных арганізацый) з Беларусі.

За падтрымкай могуць звяртацца тыя арганізацыі, на якія паўплывала пандэмія COVID-19, якія працягнулі аказваць паслугі ўразлівым групам у перыяд пандэміі, адчуваюць недахоп у рэсурсах, неабходных для эфектыўнага працягу сваёй дзейнасці, працуюць на лакальным узроўні, а таксама маюць цяжкасці пры перафарматаванні сваёй дзейнасці і забеспячэнні ўстойлівасці.

ОЕЭК прапануе падтрымку бягучай дзейнасці НКА (асноўных расходаў па забеспячэнню дзейнасці, уключаючы (але не абмяжоўваючыся):

  • бягучыя выдаткі (аплата паслуг спецыялістаў і спэцыялістак, арэнда офіса, канцылярскія тавары, пакрыцце выдаткаў, звязаных з бесперабойным функцыянаваннем арганізацыі і інш.)
  • падтрымку канкрэтных дзеянняў у адказ на пандэмію (аказання паслуг уразлівым групам, укараненне новых паслуг і прадуктаў, правядзенне бяспечных афлайн мерапрыемстваў і інш.)
  • кансультацыі і экспертныя паслугі аб тым, як рэагаваць на сітуацыю пандэміі (стратэгічнае планаванне, юрыдычныя паслугі, рэтрыт, трэнінгі для сяброў і сябровак, валанцёраў і валанцёрак, навучанне працы анлайн і інш.)

Прыярытэт будзе аддавацца арганізацыям, якія працуюць у рэгіёнах (раённыя цэнтры і сельская мясцовасць), але не выключае ўдзелу НКА з абласных гарадоў і Мінска.

Заяўкі ад палітычных або рэлігійных арганізацый не разглядаюцца.

Ініцыятыўныя групы могуць падавацца ў партнёрстве з зарэгістраванымі некамерцыйнымі арганізацыямі.

Падтрымка можа ажыццяўляцца да 6 месяцаў у памеры не больш за 8500 беларускіх рублёў.

Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня 2020.

Як падаць заяўку

Кандыдаты павінны падаць заяўку (шукайце яе тут) на рускай або беларускай мове па адрасе oeec.help@gmail.com з тэмай ліста “Заяўка. Назва арганізацыі”.

Да ліста неабходна прыкласці копію пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

Для атрымання дадатковай інфармацыі вы можаце звярнуцца па адрасе oeec.help@gmail.com.